Перайсьці да зьместу

Ігар Сергеенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Сергяенка
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
22 сакавіка 2024 — дасюль
Папярэднік: Уладзімер Андрэйчанка
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта РБ
5 сьнежня 2019 — 22 сакавіка 2024
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Папярэднік: Натальля Качанава
Наступнік: Зьміцер Круты
намесьнік кіраўніка КДБ
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 студзеня 1963(1963-01-14) (61 год)
Дзеці: двое
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За службу Радзіме» III ступені мэдаль „За адзнаку ў вайсковай службе“ мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені

І́гар Пятро́віч Сергее́нка (нар. 14 студзеня 1963, вёска Сталіца, Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч. Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (2019—2024), старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2024). Фігурант санкцыйных сьпісаў ЭЗ, Канады, шэрагу іншых краінаў.

У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 2006-м — Акадэмію кіраваньня. Служыў у органах дзяржаўнай бясьпекі ад 1988 году. 23 лютага 2007 году ўказам Лукашэнкі яму было прысвоена званьне генэрал-маёра.

Ад студзеня 2010 году ўзначальваў управу КДБ па Магілеўскае вобласьці, ад красавіка 2013-га — першы намесьнік старшыні КДБ. Пазьней працаваў у Горадні, адкуль пайшоў на павышэньне. У 2013 годзе прызначаны першым намесьнікам старшыні КДБ па контравыведнай дзейнасьці.

У канцы жніўня 2013 году менавіта ён расказаў журналістам пра завяршэньне расьсьледаваньня справы аб так званым «плюшавым дэсанце». Аднак адмовіўся раскрываць падрабязнасьці. Пазьней стала вядома, што зь фігурантаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава зьнятыя абмежаваньні волі.

Паводле «Нашай Нівы», у 2008 годзе «пад ягоным кантролем», праходзіў працэс прызнаньня экстрэмісцкімі кніг «Лісты зь лесу» Паўла Севярынца, «Выпадковы прэзыдэнт» Сьвятланы Калінкінай і Паўла Шарамета, а таксама газэты польскай меншасьці «Głos znad Niemna»[2].

У лютым 2017 году, як намесьнік кіраўніка КДБ Вакульчыка, браў удзел у круглым стале «Курапаты — мэмарыял памяці і смутку», які праводзіла газэта «Беларусь сегодня»[3]. Там ён выказваўся наконт «адкрытасьці» архіваў КДБ.

5 сьнежня 2019 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў Сергяенку кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта[4].

З 2024 году — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га скліканьня. 22 сакавіка 2024 году выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5].

Жанаты, мае двух дзяцей.

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 лютага 2011 году начальнік ўправы КДБ па Магілеўскае вобласьці Сергяенка быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адказны за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be) на Магілёўшчыне[6][7].

31 жніўня 2020 году Сергяенка быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірнае пратэстаў»[8]. 29 верасьня Сергяенка трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[9][10].

6 лістапада 2020 году Сергяенку дадалі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[11]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў адзначалася, што ён як кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, які цесна зьвязаны з Аляксандрам Лукашэнка й адказвае за забесьпячэньне рэалізацыі прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў у сфэры ўнутранае й зьнешняе палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, у тым ліку ў кампаніі рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзіць дзяржапарат пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[12].

24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[13], а 11 сьнежня — й Швайцарыя[14]. Акрамя таго, 6 лістапада Сергяенка трапіў пад санкцыі Канады[15].

  1. ^ а б в г http://president.gov.by/ru/administration_ru/
  2. ^ Першым намеснікам старшыні КДБ стаў чалавек, які шукаў экстрэмізм у кнігах Севярынца і газеце «Глос з-над Немна» Наша Ніва
  3. ^ История должна нас объединять, Беларусь сегодня
  4. ^ Адміністрацыю Лукашэнкі ўзначаліў генэрал-маёр КДБ Радыё Свабода
  5. ^ В Палате представителей выбрали нового председателя – вот кто им стал (рас.) Точка BY(be)
  6. ^ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  7. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) Наша Ніва Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
  8. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны сьпіс Радыё Свабода Праверана 2021-09-08 г.
  9. ^ Политическая хроника дня: Тихановская поговорила с Макроном, белорусский МИД ответил, а позже Великобритания и Канада ввели санкции (рас.) Onliner.by Праверана 2021-09-09 г.
  10. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Урад Вялікабрытаніі(sr)Праверана 2021-09-08 г.
  11. ^ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (рас.) Naviny.by Архіўная копія ад 2021-04-07 г.
  12. ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl).
  13. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага Зьвязу(be) (2020-11-24). Праверана 2021-09-08 г.
  14. ^ Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (анг.). Фэдэральная рада Швайцарыі(uk) (2020-12-11). Праверана 2021-09-06 г.
  15. ^ Belarus sanctions (анг.). Урад Канады(pl) (2020-11-06). Праверана 2021-09-08 г.