Глос знад Немна (1989)
Выгляд
(Перанакіравана з «Głos znad Niemna»)
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
«Głos znad Niemna» (па-беларуску: Голас з-па-над Нёмана) — газэта, якая выдаецца ў Горадні са сьнежня 1989 году на польскай мове Саюзам палякаў на Беларусі. У 1990—1991 гадах выходзіла нерэгулярна, друкавалася ў Польшчы. У 1992 годзе выходзіла два разы на тыдзень, з 1993 году — штотыднёва.
Газэта асьвятляе жыцьцё палякаў у Беларусі, дзейнасьць СПБ, зьмяшчае матэрыялы па гісторыі, краязнаўстве, літаратурныя творы. З 2005 году, пасьля расколу ў СПБ, пачалі выходзіць дзьве газэты з такой самай назвай.