Валеры Вакульчык
Валеры Вакульчык | |
![]() | |
Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі | |
---|---|
3 верасьня 2020 — 29 кастрычніка 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Андрэй Раўкоў |
Старшыня КДБ РБ | |
16 лістапада 2012 — 3 верасьня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Вадзім Зайцаў |
Наступнік: | Іван Тэртэль |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 чэрвеня 1964 (56 гадоў) вёска Радастава, Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР |
Бацька: | Павал Вакульчык |
Адукацыя: | Харкаўская гвардзейская вышэйшая танкавая камандная вучэльня, Вышэйшыя курсы вайсковай контравыведкі КДБ СССР і Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вакульчык (неадназначнасьць).
Вале́ры Па́ўлавіч Ваку́льчык (нар. 19 чэрвеня 1964 году, Берасьцейская вобласьць) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч, памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Берасьцейскай вобласьці з 2020 году.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў вёсцы Радастава (Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць), дзе яго бацька Павал быў старшынёю калгасу[1].
Скончыў Харкаўскую гвардзейскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, Вышэйшыя курсы ваеннай контрвыведкі КДБ СССР, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 1985—1991 гадах праходзіў вайсковую службу ва ўзброеных сілах, у 1991—2008 — у органах дзяржаўнай бясьпекі. З 2008 году быў начальнікам апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце, з кастрычніка 2011 году — старшыня Сьледчага камітэту.
16 лістапада 2012 году прызначаны кіраўніком КДБ РБ[2]. 3 верасьня 2020 прызначаны дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі. 29 кастрычніка пераведзены на пасаду памочніка Лукашэнкі па Берасьцейскай вобласьці[3].
Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Зьміцер Панкавец (16 лістапада 2012) Валеры Вакульчык — зямляк Натальлі Радзінай. Наша Ніва. Праверана 19 лістапада 2012 г.
- ^ Лукашэнка прызначыў Вакульчыка ў КДБ, а Латушку — у Францыю
- ^ У Вакульчыка новая пасада. Былы старшыня КДБ стаў памочнікам Лукашэнкі па Берасьцейшчыне // Радыё «Свабода», 29 кастрычніка 2020 г.