Баўгарыя: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: pdc:Bulgarien, vls:Bulgareye, zea:Bulharije |
д робат дадаў: eml, ext, lad, lmo, nap, rm, roa-tara, sc |
||
Радок 201: | Радок 201: | ||
[[dv:ބަލްގޭރިއާ]] |
[[dv:ބަލްގޭރިއާ]] |
||
[[el:Βουλγαρία]] |
[[el:Βουλγαρία]] |
||
[[eml:Bulgaria]] |
|||
[[en:Bulgaria]] |
[[en:Bulgaria]] |
||
[[eo:Bulgario]] |
[[eo:Bulgario]] |
||
Радок 206: | Радок 207: | ||
[[et:Bulgaaria]] |
[[et:Bulgaaria]] |
||
[[eu:Bulgaria]] |
[[eu:Bulgaria]] |
||
[[ext:Burgária]] |
|||
[[fa:بلغارستان]] |
[[fa:بلغارستان]] |
||
[[fi:Bulgaria]] |
[[fi:Bulgaria]] |
||
Радок 246: | Радок 248: | ||
[[ky:Болгария]] |
[[ky:Болгария]] |
||
[[la:Bulgaria]] |
[[la:Bulgaria]] |
||
[[lad:Bulgaria]] |
|||
[[lb:Bulgarien]] |
[[lb:Bulgarien]] |
||
[[li:Bölgarieë]] |
[[li:Bölgarieë]] |
||
[[lij:Bulgâia]] |
[[lij:Bulgâia]] |
||
[[lmo:Bulgaria]] |
|||
[[ln:Bulgaria]] |
[[ln:Bulgaria]] |
||
[[lt:Bulgarija]] |
[[lt:Bulgarija]] |
||
Радок 258: | Радок 262: | ||
[[na:Borgeriya]] |
[[na:Borgeriya]] |
||
[[nah:Bulgaria]] |
[[nah:Bulgaria]] |
||
[[nap:Bulgaria]] |
|||
[[nds:Bulgarien]] |
[[nds:Bulgarien]] |
||
[[nds-nl:Bulgarije]] |
[[nds-nl:Bulgarije]] |
||
Радок 275: | Радок 280: | ||
[[pt:Bulgária]] |
[[pt:Bulgária]] |
||
[[qu:Bulgarya]] |
[[qu:Bulgarya]] |
||
[[rm:Bulgaria]] |
|||
[[rmy:Bulgariya]] |
[[rmy:Bulgariya]] |
||
[[ro:Bulgaria]] |
[[ro:Bulgaria]] |
||
[[roa-rup:Vurgaria]] |
[[roa-rup:Vurgaria]] |
||
[[roa-tara:Bulgarie]] |
|||
[[ru:Болгария]] |
[[ru:Болгария]] |
||
[[sa:बुल्गारिया]] |
[[sa:बुल्गारिया]] |
||
[[sc:Bulgaria]] |
|||
[[scn:Bulgarìa]] |
[[scn:Bulgarìa]] |
||
[[sco:Bulgarie]] |
[[sco:Bulgarie]] |
Вэрсія ад 01:02, 4 лістапада 2008
Баўгарыя Република България | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Съединението прави силата | |||||
Дзяржаўны гімн: «Mila Rodino» | |||||
Афіцыйная мова | Баўгарская | ||||
Сталіца | Сафія | ||||
Найбуйнейшы горад | Сафія | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая дэмакратыя Георгі Парванаў Сяргей Станішаў | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
102-е месца ў сьвеце 111 001,9 км² 0,3 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2005) • шчыльнасьць |
92-е месца ў сьвеце 7 761 000 67/км² | ||||
СУП • агульны (2005) • на душу насельніцтва |
65 месца ў сьвеце $66,113 мільярдаў $8 500 | ||||
Валюта | Баўгарскі леў (BGN) | ||||
Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць - ад Асманскай імпэрыі |
22 верасьня 1908 | ||||
Аўтамабільны знак | ? | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .bg | ||||
Тэлефонны код | +359 |
Рэспу́бліка Баўга́рыя (па-баўгарску: Република България) — краіна ў паўднёва-ўсходняй Эўропе на ўзьбярэжжы Чорнага мора, мяжуе з Грэцыяй і Турцыяй на поўдні, Сэрбіяй і Македоніяй на захадзе, з Румыніяй на поўначы ўздоўж Дунаю.
Гісторыя
Баўгарская дзяржава, так званае Першае Баўгарскае царства, паўстала ў 681 (з 1018 па 1186 — пад уладай Бізантыі).
Другое Баўгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год.
У канцы XIV стагодзьдзя Баўгарыя была заваяваная Асманскай імпэрыяй. Вызваленая пасьля паразы Турцыі ў вайне з Расеяй 1877—1878.
З 1879 — княства на чале зь нямецкім прынцам Аляксандрам, якога зьмяніў Фэрдынанд, з 1908 — незалежнае царства.
У 1912—1913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Тракіі, што раней належалі да Асманскай імпэрыі, і выхад да Эгейскага мора.
У Першай сусьветнай вайне выступіла на баку Нямеччыны. Пацярпеўшы паразу, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора.
Пасьля перавароту 1923 году да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад.
У сакавіку 1941 году ўлучаная ў Бэрлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзеныя нямецкія войскі.
У верасьні 1944 манархічна-аўтарытарны рэжым цара Барыса III быў зрынуты ў выніку ўварваньня Чырвонага войска, Баўгарыя абвесьціла вайну Нямеччыне.
15 верасьня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Баўгарыя, якая разьвівалася па сацыялістычным шляху.
У 1989 у Баўгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы.
З 15 лістапада 1990 краіна завецца Рэспублікай Баўгарыя.
З 1 студзеня 2007 году Баўгарыя ўваходзіць у Эўразьвяз.
Палітыка
Згодна з канстытуцыяй прынятай 12 ліпеня 1991 году Баўгарыя зьяўляецца рэспублікай, кіраўніком якой зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца разам зь віцэ-прэзыдэнтам, у прамых выбарах на пяцігадовы тэрмін. Кіраўніком ураду зьяўляецца прэм’ер-міністар, які назначаецца прэзыдэнтам.
Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Народным сходам (Народно събрание), які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.
Адміністрайыйны падзел
З 1999 году Баўгарыя дзеліцца на 28 абласьцей (па-баўгарску: област), якія, сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 году. З 1987 да 1999 году краіна была падзеленая на дзесяць вялікіх абласьцей.
Назва кожнай вобласьці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія зьяўляецца адначасова і сталіцай вобласьці і асобным горадам.
Вобласьці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — раёны (община).
Сьпіс баўгарскіх абласьцей прадстаўлены ніжэй:
Вобласьць | Баўгарская назва | Колькасьць насельніцтва (2005) | Прырост насельніцтва (тыс. чал.) (2004/2005) | Плошча (км²) | Шчыльнасьць насельніцтва (/км²) |
---|---|---|---|---|---|
Благоеўградзкая вобласьць | Благоевградска област | 335 000 | -0,8% | 6 478 | 52 |
Бургаская вобласьць | Бургаска област | 419 000 | -0,2% | 7 618 | 55 |
Хаскаўская вобласьць | Хасковска област | 268 000 | -0,7% | 4 033 | 67 |
Дабрыцкая вобласьць | Добричка област | 207 000 | -0,8% | 4 700 | 44 |
Габраўская вобласьць | Габровска област | 136 000 | -1,2% | 2 053 | 67 |
Ямбальская вобласьць | Ямболска област | 148 000 | -1,1% | 4 209 | 35 |
Кюстэндыльская вобласьць | Кюстендилска област | 154 000 | -1,2% | 3 027 | 51 |
Кырджалійская вобласьць | Кърджалийска област | 160 000 | -0,7% | 4 032 | 40 |
Ловецкая вобласьць | Ловешка област | 159 000 | -1,3% | 4 134 | 39 |
Мантанская вобласьць | Монтанска област | 167 000 | -2,0% | 3 595 | 47 |
Пазарджыкская вобласьць | Пазарджишка област | 300 000 | -1,0% | 4 393 | 68 |
Пернікская вобласьць | Пернишка област | 142 000 | -1,3% | 2 377 | 60 |
Плевенская вобласьць | Плевенска област | 305 000 | -1,5% | 4 216 | 74 |
Плоўдзіўская вобласьць | Пловдивска област | 708 000 | -0,2% | 5 973 | 118 |
Разгацкая вобласьць | Разградска област | 141 000 | -1,0% | 2 648 | 53 |
Русенская вобласьць | Русенска област | 257 000 | -0,7% | 2 616 | 99 |
Сілістрынская вобласьць | Силистренска област | 136 000 | -1,3% | 2 862 | 47 |
Сьлівенская вобласьць | Сливенска област | 211 000 | -1,0% | 3 646 | 47 |
Смалянская вобласьць | Смолянска област | 133 000 | -1,5% | 3 532 | 38 |
Сафія | София−град | 1 232 000 | +1,0% | 1 349 | 913 |
Сафійская вобласьць | Софийска област | 262 000 | -1,1% | 7 277 | 36 |
Старазагорская вобласьць | Старозагорска област | 362 000 | -0,5% | 4 959 | 73 |
Шуменская вобласьць | Шуменска област | 200 000 | -0,6% | 3 365 | 59 |
Тыргавішцкая вобласьць | Търговищка област | 137 000 | -1,0% | 2 735 | 50 |
Варнаўская вобласьць | Варненска област | 458 000 | -0,1% | 3 819 | 120 |
Вялікатырнаўская вобласьць | Великотърновска област | 283 599 | -0,5% | 4 684 | 61 |
Відзінская вобласьць | Видинска област | 118 000 | -2,0% | 3 071 | 39 |
Врачанская вобласьць | Врачанска област | 209 000 | -1,7% | 4 098 | 52 |
Геаграфія
Баўгарыя знаходзіцца ў Паўднёвай Эўропе на ўзьбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскай паўвыспы. З поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сэрбіяй і Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турцыяй. Сталіцай краіны зьяўляецца Сафія (1,1 млн. чалавек), іншымі буйнымі гарадамі зьяўляюцца Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русе, Старая Загора, Плевен і Ўраца.
Агульная мяжа складае 1808 км, даўжыня ўзьбярэжжа 379 км. Працягласьць межаў з суседнімі краінамі складае: Румынія – 608 км, Грэцыя – 494 км, Сэрбія – 318 км, Турцыя – 240 км, Македонія – 148 км. Каля 60 % плошчы Баўгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.
Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Прыдунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Баўгарыі. У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца асноўны горны масіў Баўгарыі – Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Баўгарыі, на мяжы з Грэцыяй знаходзяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца самы высокі пункт Балканскай паўвыспы гара Мусала (2925 м). Паўднёва-усходнюю частку Баўгарыі займае Горнатракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турцыяй, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Баўгарыі зьяўляюцца Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Ботэў (2376 м).
Клімат Баўгарыі умераны, цёплы, кантынэнтальны, сухі, на ўзьбярэжжы мора – субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пасавасьць. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае ад -6°C у гарах, -3°C у цэнтральнай частцы краіны і да 2°C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18°C, 23°C i 25°C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў ад 450 мм на поўначы да 1200 мм у гарах.
Эканоміка
Эканамічныя рэформы 1989 года зьнялі цэнтральнае плянаваньне баўгарскай эканомікі, дазволілі існуючым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасьцю самастойна, шмат зь іх былі прыватызаваны.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а так сама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і папрыка. Значную частку сельскай гаспадаркі Баўгарыі займае вырошчваньне вінаграду для вытворчасьці віна, а так сама садавінных дрэваў (яблыкаў, сьліваў і г.д.). Баўгарыя зьяўляецца асноўным экспарторам ружавага алею. Жывёлагадоўля заснавана на гадаваньні авечак, кароваў і сьвіньняў. Увогуле жывёлагадоўля, разам з лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэньне ў сельскай гаспадарцы Баўгарыі. Акрамя гэтага разьвіцьцё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі у Чорным моры, баўгарскі рыбны флёт павялічвае сваю актыўнасьць ў Атлянтычным акіяне і Міжземным моры.
Горная прамысловасьць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вугалю, нафты і прыроднага газу. Водныя электрастанцыі забясьпечваюць каля 10% энэргетычных запатрабаваньняў Баўгарыі, 60% электрычнасьці атрымліваецца ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасьці атрымліваецца на ядзерных станцыях.
Значную ролю ў прамысловасьці Баўгарыі грае вытворчасьць сталі, медзі, цынку, волава, а так сама машынаў і абсталяваньня, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасьці. Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзьбярэжжы Чорнага мора.
Краіна мае добра разьвітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Галоўнымі марскімі портамі зьяўляюцца Варна і Бургас.
Дэмаграфія
У канцы 2007 года, згодна са зьвесткамі Нацыянальнага Статыстычнага Інстытута Баўгарыі колькасьць насельніцтва склала 7 640 240 чалавек, у тым ліку 3 699 690 мужчынаў (48,4%) і 3 940 550 жанчынаў (51,6%). У 2006 годзе гарадзкое насельніцтва склада 5 403,2 тыс чалавек ці 70,7% агульнай колькасьць насельніцтва, сельскае – 2 237 тыс. чалавек (29,3%). З 1990 года колькасьць насельніцтва Баўгарыі скарацілася прыкладна на 1 млн. чалавек як у выніку натуральнага скарачэньня (з 1990 г. сьмяротнасьць перавышае нараджальнасьць), так і у выніку міграцыі за межы краіны. Сярэдні узрост насельніцтва ў 2006 годзе склаў 41,4 года, павялічыўшыся ў параўнаньні з 2000 годам на 1,5 года.
На баўгарскай мове размаўляе 84,5% насельніцтва, на турэцкай – 9,6%, на цыганскай – 4,1%.
Праваслаўнымі хрысьціянамі зьяўляюцца 82,6% насельніцтва, мусульманамі – 12,2%, каталікамі – 0,6%, пратэстантамі – 0,5%.
Транспарт
Культура
Спорт
Вонкавыя спасылкі
Баўгарыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў