Герб Баўгарыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Баўгарыі

Герб Баўгарыі ўяўляе сабой цёмна-чырвоны шчыт, увянчаны гістарычнай каронай Баўгарыі. На шчыце намаляваны стаялы на задніх лапах коронованый залаты леў. Шчыт трымаюць два залатыя каранаваныя львы. Пад шчытом разьмешчаныя галіны дуба і стужка з дэвізам «Съединението прави силата» («Адзінства дае сілу»).

Прынята лічыць, што тры львы азначаюць тры гістарычныя зямлі Баўгарыі: Мэзія, Фракія і Македонія.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашні герб Баўгарыі прыняты народным зборам у 1997 годзе. Гэта зьлёгку зьмененая вэрсія гербу, які выкарыстоўваўся ў 19271946 гадах. Гэты герб, у сваю чаргу, засноўваўся на асабістым гербе баўгарскага цара Фэрдынанда I. Паводле канстытуцыі Баўгарыі, прынятай у 1991 годзе.

Герб рэспублікі Баўгарыя адлюстроўвае залатога льва на цёмна-чырвоным шчыце.

На працягу некалькіх гадоў паміж палітычнымі партыямі не цішэлі спрэчкі аб дакладным выглядзе гербу. Апошняе рашэньне было зацьверджана ў законе аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Баўгарыя ад 4 жніўня 1998 году.

Герб Рэспублікі Баўгарыя.

Арт. 1 Герб Рэспублікі Баўгарыя — дзяржаўны сымбаль, які выказвае незалежнасьць і сувэрэнітэт баўгарскага народу і дзяржавы.

Арт. 2 1) Герб Рэспублікі Баўгарыя — стаялы на задніх лапах залаты каранаваны леў на цёмна-чырвоным полі ў форме шчыта. Над шчытом знаходзіцца вялікая карона — карона цара Другога Баўгарскага Царства зь пяцьцю крыжамі і другім крыжом над каронай. Шчыт трымаюць два стаялыя на задніх лапах залатыя каранаваныя львы, якія глядзяць на шчыт. Яны стаяць на двух перакрыжаваных дубовых галінах з плёнам. Ніжэй шчыта на белай з трохкаляровымі бакамі стужцы напісана «Адзінства дае сілу».

Арт. 3 1) Герб Рэспублікі Баўгарыя можа быць намаляваны на дзяржаўных пячатках паводле закону аб дзяржаўных пячатках.

2)Выява гербу Рэспублікі Баўгарыя ў іншых месцах, таксама як і выява элемэнтаў эмблемы на значках, памятных мэдалях і інш. можа быць дазволенае толькі актам Рады Міністраў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб, надрукаваны ў Стэматаграфіі
Герб Царства Баўгарыя
Герб Народнай Рэспублікі Баўгарыя

Найстаражытная выява льва, як сымбаля Баўгарыі адносіцца да 1294 году, задакумэнтавана ў скрутку лорда Маршала. У яго першай часткі пад №15 прадстаўлены "герб караля Баўгарыі". Найболей верагодна, што гэта цар Сьмілец або яго найблізкі папярэднік. На гэтым гербе намаляваны срэбны леў з залатой каронай на цёмным шчыце. У канцы XIV стагодзьдзя нейкі арабскі вандроўца бачыў у Тырнова малюнак трох чырвоных львоў, намаляваных на круглым залатым шчыце, які несла асабістая гвардыя цара Яна Шышмана. Гэты запіс цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы Марока.

У 1396 годзе баўгарскія землі былі захопленыя Асманскай імпэрыяй, але баўгарская карона не была перададзеная Асманскай дынастыі. Баўгарскія геральдычныя сымбалі гэтага часу, якія захаваліся ў эўрапейскіх і балканскіх зборах гербаў, сымбалізуюць незалежнасьць дзяржавы. Паступова зьмяняліся і зьяўляліся новыя вэрсіі гербу, аднак леў заставаўся самым распаўсюджаным сымбалям Баўгарыі і яе кіраўнікоў. У 1595 годзе тры ідучых льва былі замененыя на аднаго чырвонага стаялага на задніх лапах льва на залатым каранованым шчыце. У пачатку XVIII стагодзьдзя геральд Павел Рытэр-Вітэзовіч зьмяніў колер гербу: леў стаў залаты, а шчыт — цёмна-чырвоны.

Гэты варыянт прыняў знакаміты мастак Хрыстафор Жэфаровіч у сваёй Стэматаграфіі, надрукаванай у 1741 годзе. Яго вэрсія моцна паўплывала на баўгарскую інтэлігенцыю і рэвалюцыянэраў падчас нацыянальнага абуджэньня Баўгарыі, калі леў разглядаўся і шырока выкарыстоўваўся як галоўны нацыянальны сымбаль. Пасьля атрыманьня Баўгарыяй незалежнасьці падчас Расейска-Турэцкай вайны (1877—1878) герб Жэфаровіча быў пакладзены ў аснову новага дзяржаўнага гербу. Ён апісаны ў Тырноўскай канстытуцыі 1879 году так:

Ар.21 Дзяржаўны герб Баўгарыі - залаты каранаваны леў на цёмна-чырвоным полі. Над полем - княжая карона.

Выгляд і дэталі гербу не былі сапраўды ўсталяваныя адмысловым законам. Таму, некалькі дзесяцігодзьдзяў ён прымаў розныя формы: малая форма; малая форма без гербатрымальнікаў і дэвізу, але з плашчом; вялікая форма з плашчом і сьцягамі; сярэдняя форма з гербатрымальнікамі і дэвізам. Гэтая заблытаная сытуацыя была вырашаная парлямэнтскай камісіяй, сабранай у 1923 годзе. Яна зацьвердзіла сярэднюю форму, якая выкарыстоўвалася як асабісты герб цара Фэрдынанда I і яго сына — Барыса III, але без дынастычных сымбаляў.

У 1944 годзе надышоў новы час для баўгарскай геральдыкі — камуністычная эра. Традыцыйны герб быў заменены эмблемай. Залаты леў быў захаваны, але зьмешчаны на неапраўданае гістарычна авальнае сіняе поле, акружанае пшанічнымі каласамі, перавязанымі стужкай з датай утварэньня рэспублікі; унізе шасьцярэнька, а ўверсе камуністычная зорка. Гэтая эмблема паходзіць ад герба СССР. Пасьля крушэньня аўтарытарнага кіраваньня ў 1989 годзе і некалькіх гадоў спрэчак, герб 1927-1946 гг. быў вернуты зь невялікімі зьменамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Герб Баўгарыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў