Сьліва
Выгляд
| Сьліва | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Кветкавыя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Ружакветныя |
| Сямейства | Ружавыя |
| Род | Сліва |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Prunus | |
Сьліва (Prunus) — род пладовых расьлінаў сямейства ружакветных.
Дрэвы або кусты вышынёю да 8-10 м. Лісьце чараньковае, яйкападобнае або эліптычнае. Кветкі найчасьцей белыя, у шчытках. Плод — касьцянка зь мясістым каляплоднікам. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кісьлі, вітаміны.
На Беларусі ў дзікай прыродзе 1 від — цёрн (Prunus spinosa)[1], акрамя яго, вырошчваецца яшчэ 2 віды: сьліва дамашняя (Prunus domestica) і алыча (Prunus divaricata). Найбольшае гаспадарчае значэньне мае сьліва дамашняя.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ База Растения Беларуси(недаступная спасылка)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |