Перайсьці да зьместу

Баўгарскі леў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баўгарскі леў
Краіна Баўгарыя
Падзел стацінка
Код ISO-4217 BGN
Скарачэньне лв
Сымбаль лв.
Цэнтральны банк Баўгарскі нацыянальны банк[d]
Увядзеньне ва ўжытак 4 чэрвеня 1880
Вывядзеньне з ужытку 1 студзеня 2026
Папярэдняя валюта Bulgarian lev (third)[d]
Замененая валютай эўра
Абменны курс:
(Эўра (15.12.2012г.))
1.9664
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Баўга́рскі леў (па-баўгарску: лев) — колішняя афіцыйная валюта Баўгарыі, якая дзелілася на 100 стацінак. Па-баўгарску слова «лев» азначае «леў». Код ISO 4217 — BGN. Упершыню леў быў уведзены ў абарачэньне ў 1881 годзе. Утрыманьне золата ў першым леве было такім жа, як і ў францускага франка — 0,290323. 1 студзеня 2026 году валюта была выведзеная з ужытку з прычыны пераходу Баўгарыі на эўра.

У 1999 годзе абменны курс лева быў прывязаны да эўра на ўзроўні 1,95583 лева за 1 эўра. У абарачэньні былі манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 стацінак і банкноты вартасьцю 2, 5, 10, 20, 50, і 100 леваў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]