Народная Рэспубліка Баўгарыя
Народная Рэспубліка Балгарыя (па-баўгарску: Народна република България) — афіцыйная назва Балгарыі падчас сацыялістычнага часу. НРБ зьяўлялася членам Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Савета эканамічнай узаемадапамогі.
У Другую сусьветную вайну Царства Балгарыя ўступіла на баку Восі. У 1943 годзе на фоне пераходу ініцыятывы ў вайне на бок Савецкага Саюза ў краіне ўзмацніўся камуністычны рух, і цар Барыс Трэці зрабіў спробу выйсьці з саюза зь Нямеччыныю, але 28 жніўня нечакана сканаў. У 1944 годзе Балгарыю ахапіў дзяржаўны застой. Няўдалыя спробы мірных перамоў прывялі да таго, што ў верасьні 1944 году савецкія войскі пачалі ўварваньне, не сустрэўшы, аднак, аніякага супраціву. 9 верасьня камуністы пры дапамозе міністра абароны Івана Марынава ажыцьцявілі дзяржаўны пераварот і прыйші да ўлады, абвясьціўшы народную рэспубліку.
У 1944—1945 гадах новы урад правёў шэраг рэпрэсій супраць палітычных супернікаў, калектывізацыю і экспрапрыяцыі, што прывяло да ўзьнікненьня партызанскага Гаранскага руху, які карыстаўся падтрымкай Грэцыі. Для ліквідацыі супраціву быў створаны Камітэт дзяржаўнай бясьпекі (ДС), які захоўваў важную ролю ўвесь час існаваньня НРБ. Рэферэндум 1946 года афіцыйна замацаваў сацыялістычны лад. Старшынёй Савета Міністраў стаў адзін з самых харызматычных дзеячаў Камінтэрну, Георгі Дзімітроў. Ён наладжваў сяброўскія стасункі з Югаславіяй і актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы праекта Балканскай Фэдэрацыі (дзяржавы, якая павінна была аб’яднаць Югаславію, Албанію, Балгарыю, Румынію, і, пры ўмове перамогі кампартыі ў грамадзянскай вайне, Грэцыю).

Сьмерць Дзімітрава ў 1949 годзе супала з савецка-югаслаўскім расколам, які паставіў крыж на ідэях аб’яднаньня Балканаў. Новы генеральны сакратар Балгарскай камуністычнай партыі, сталініст Вылка Чарвенкаў, правёў чысткі ў партыі, закончыў калектывізацыю, нягледзячы на ўзброеныя выступы сялян, і аб’явіў курс на індустрыялізацыю краіны.
У 1954 годзе пасьля дэсталінізацыі да ўлады прыйшоў Тодар Жыўкаў. Пры ім НРБ увайшла ў Арганізацыю Варшаўскага дагавора, прымаў удзел у падаўленьні Вугорскага паўстаньня 1956 года і Праскае вясны. Шчыльнае супрацоўніцтва з СССР прыносіла Балгарыі значныя эканамічныя выгады.
У 1989 годзе, падчас Восені народаў, Жыўкава адхілілі ад ўлады, а БКП страціла свой кіруючы стан і зьмяніла назву на Балгарская сацыялістычная партыя. У 1990 годзе прэзыдэнтам стаў кандыдат ад апазіцыйнага Саюза дэмакратычных сіл Жэлю Жэлеў, а з афіцыйнай назвы дзяржавы выключана слова «народная».