Сталь
Сталь (па-польску: stal ад ням. Stahl) — дэфармоўны (коўкі) сплаў, які складаецца ў асноўным з жалеза й мае ўтрыманьне вугляроду ад 0,2% і 2,1% паводле вагі, у залежнасьці ад гатунку. Вуглярод зьяўляецца найбольш распаўсюджаным матэрыялам для легіраваньня жалеза, але шэраг іншых легіравальных элемэнтаў выкарыстоўваюцца таксама, як то манган, хром, ванад і вальфрам[1]. Вуглярод й іншыя элемэнты выступаюць у якасьці ацьвярджальніка, прадухіляючы дысьлякацыі ў крышталічнай рашоткі атама жалеза. Вар’юючы колькасьць легіруючых элемэнтаў і формы іхнай прысутнасьці ў сталі можна кантраляваць такія якасьці, як цьвёрдасьць, плястычнасьць і трываласьць на парыў сталі. Сталь з павышаным утрыманьнем вугляроду можа зрабіцца мацнейшай за жалеза, але таксама менш плястычнай за яго.
Сплавы з утрыманьнем вугляроду вышэй за 2,1% вядомыя як чыгун празь іхнюю ніжэйшую тэмпэратуру плаўленьня й добрыя ліцейныя якасьці[1]. Сталь таксама адрозьніваецца ад кованага жалеза, якое можа ўтрымоўваць невялікую колькасьць вугляроду, але сталь уключае шлакавыя дамешкі. Гэтыя два адметныя фактары павялічваюць супраціў сталі да ржавеньня й павялічвае сварываемасьць.
Хоць сталь была выраблена ў першыню рознымі неэфэктыўнымі мэтадамі задоўга да эпохі Адраджэньня, ейнае выкарыстаньне стала больш распаўсюджаным пасьля вынаходзтва больш эфэктыўных мэтадаў вытворчасьці, якія былі распрацаваны ў XVII стагодзьдзі. З вынаходзтвам Бэсэмэраўскага працэсу ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, сталь стала матэрыялам таннай масавай вытворчасьці. Далейшыя папраўкі ў працэс, як то канвэртэрная вытворчасьць, зьнізіла сабекошт прадукцыі пры адначасовым павышэньні якасьці мэталу. Сёньня сталь зьяўляецца адным з найбольш распаўсюджаных матэрыялаў у сьвеце, з вытворчасьцю больш за 1,3 млрд тон штогод. Яна зьяўляецца асноўным кампанэнтам у будаўніцтве, элемэнтах інфраструктуры, інструмэнтаў, караблёў, машынабудаваньні, прыбораў і зброі. Сучасная сталь мае некалькі розных марак, якія вызначаюцца арганізацыяй па стандартызацыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ashby, Michael F. and Jones, David R. H. (1992) [1986]. «Engineering Materials 2 (with corrections ed.)». Oxford: Pergamon Press. ISBN 0-08-032532-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт Сусьветнай сталёвай арганізацыі
- SteelUniversity.org. Інтэрнэт-праект, распрацаваны International Iron and Steel Institute
- Марачнік мэталаў і сплаваў, больш за 1600 марак і сплаваў
- Табліца выкарыстанасьці
- Клясыфікатар сталі
- Вялікі архіў дакумэнтаў пра сталь. Кембрыдзкі ўнівэрсытэт