Перайсьці да зьместу

Сланечнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сланечнік
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадАстракветныя
СямействаАстравыя
РодСланечнік
Бінамінальная намэнклятура
Helianthus
ITIS 36611 ·

Слане́чнік (Helianthus) — род расьлінаў сямейства Астравых, зьяўляецца адным з шматлікіх у гэтым сямействе. Налічваецца каля 70 відаў, род паходзіць з Паўночнай Амэрыкі.

Звычайна, у залежнасьці ад віда, вырастае высатою ў 50-390 см і нават болей. Мае грубае і валасістае сьцябло, якое ў канцы мае разгалінаваньне (сустракаецца звычайна ў дзікіх відаў). Лісьце расьце сэмітрычна, калючае, яйцападобнай, або ў выглядзе сэрца, формы. На канцы сьцябла знаходзіцца кветка, якая ўвесь час накіравана сваім тварам да сонца, такім чынам сланечнік кіруе за сонцам з усходу на захад.

Ужываецца ў харчовай прамысловасьці, а таксама хімічнай. У Амэрыцы і Эўропе сланечнік вельмі часта трапляеццца, як дэкаратыўная расьліна.