Менскае ваяводзтва: розьніца паміж вэрсіямі
д (GR) File renamed: File:Miensk, Amścisłaŭ, Połacak, Viciebsk (1781).jpg → File:Miensk-Amścisłaŭ-Połacak-Viciebsk. Менск-Амсьціслаў-Полацак-Віцебск (1781).jpg name unification by uploader |
выява |
||
Радок 69: | Радок 69: | ||
== Геаграфія == |
== Геаграфія == |
||
⚫ | |||
На поўначы межавала з [[Полацкае ваяводзтва|Полацкім]] і [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскім]] ваяводзтвамі, на ўсходзе — з [[Амсьціслаўскае ваяводзтва|Амсьціслаўскім ваяводзтвам]] і [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]], на поўдні — з [[Кіеўскае ваяводзтва|Кіеўскім]] і [[Берасьцейскае ваяводзтва|Берасьцейскім]] ваяводзтвамі, на захадзе — з [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкім]] і [[Віленскае ваяводзтва|Віленскім]] ваяводзтвамі<ref name="sgkp5"/>. Частка мяжы з Наваградзкім ваяводзтвам праходзіла ракою [[Пціч]], да яе ўтоку ў [[Прыпяць]]. На захадзе, ўздоўж ракі [[Славесна]], ішла мяжа зь Берасьцейскім ваяводзтвам. |
На поўначы межавала з [[Полацкае ваяводзтва|Полацкім]] і [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскім]] ваяводзтвамі, на ўсходзе — з [[Амсьціслаўскае ваяводзтва|Амсьціслаўскім ваяводзтвам]] і [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]], на поўдні — з [[Кіеўскае ваяводзтва|Кіеўскім]] і [[Берасьцейскае ваяводзтва|Берасьцейскім]] ваяводзтвамі, на захадзе — з [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкім]] і [[Віленскае ваяводзтва|Віленскім]] ваяводзтвамі<ref name="sgkp5"/>. Частка мяжы з Наваградзкім ваяводзтвам праходзіла ракою [[Пціч]], да яе ўтоку ў [[Прыпяць]]. На захадзе, ўздоўж ракі [[Славесна]], ішла мяжа зь Берасьцейскім ваяводзтвам. |
||
⚫ | Мела форму [[прастакутнік]]а з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака [[Бярэзіна]], якая ад вытоку да вусьця працякала тэрыторыяй ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы брала свой выток рака [[Вяльля]]. Гэтая мясцовасьць ўяўляла шырокія, ня вельмі ўрадлівыя раўніны. Паўднёва-заходняя частка ваяводзтва ([[Мазырскі павет]]) ляжала ў [[Палесьсе|Палесьсі]]. |
||
⚫ | |||
<gallery caption="Меншчына на старых мапах" widths=215 heights=180 class="center"> |
|||
⚫ | Мела форму [[прастакутнік]]а з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака [[Бярэзіна]], якая ад вытоку да вусьця працякала тэрыторыяй ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы брала свой выток рака [[Вяльля]]. Гэтая мясцовасьць ўяўляла шырокія, ня вельмі ўрадлівыя раўніны. Паўднёва-заходняя частка ваяводзтва ([[Мазырскі павет]]) ляжала ў [[Палесьсе|Палесьсі]]. |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
Miensk-Navahradak. Менск-Наваградак (G. Rizzi-Zannoni, 1751-93).jpg |Менскае і [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкае]] ваяводзтвы (2-я палова XVIII ст.) |
|||
</gallery> |
|||
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел == |
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел == |
Вэрсія ад 13:59, 9 лютага 2020
Менскае ваяводзтва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Менск |
Дата ўтварэньня | 1565 |
Дата скасаваньня | 1793 |
Ваяводы | Ваяводы менскія |
Кашталяны | Кашталяны менскія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 55,5 тыс. км² |
Час існаваньня | 1566—1793 |
Месцазнаходжаньне Менскага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ме́нскае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 55,5 тыс. км² (найбольшае ваяводзтва ў краіне). Сталіца — места Менск. Найбольшыя месты: Бабруйск, Мазыр і Рэчыца.
Сымболіка
Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі рыцар у срэбных латах і з срэбным шчытом з залатым шасьціканцовым крыжом, які заносіць над галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатым ўзбраеньнем, збруяй і вачамі; сядло чырвонае з залатой акантоўкай»[1] (паводле іншых зьвестак, «Пагоня цялістага колеру ў белым полі»[2]).
Ваяводзкая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выявай гербу Пагоня ў белым полі[3][4][5].
Гісторыя
Утварылася згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) на аснове колішняга Менскае княства. Рэформа таксама ўсталявала межы ваяводзтва і паветаў — Менскага і Рэчыцкага.
У часе складаньня Люблінскай уніі (1569) шляхта Мазырскага павету Кіеўскага ваяводзтва адмовілася ад пераходу пад юрысдыкцыю Каралеўства Польскага. Павет далучыўся да Менскага ваяводзтва[6].
З 1599 у Менску праз рок, па чарзе з Наваградкам, пачалі праводзіцца вясновыя сэсіі Галоўнага Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага, кожная зь іх працягвалася 22 тыдні, пачынаючы ад панядзелку па Трох Каралях.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі акупавалі і спустошылі значную частку тэрыторыі ваяводзтва. У 1662 Барысаўскае староства перайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1667 у склад Рэчыцкага павету ўвайшло Лоеўска-Любецкае староства (8 тыс. км²)[7]. У Вялікую Паўночную вайну ў 1708 войскі караля Швэцыі Карла XII учынілі значныя разбурэньні на абшарах ваяводзтва, асабліва ў Менскім павеце.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) страціла значную частку Рэчыцкага павету і ўлучыла ў свой склад рэшту Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1775 у зьвязку з акупацыяй усходніх ваяводзтваў Расейскай імпэрыяй, Менскую сэсію Трыбуналу перанесьлі ў Горадню.
20 сьнежня 1793 адбылася ліквідацыя ваяводзтва ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, ягоная тэрыторыя ўвайшла ў склад Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.
Геаграфія
На поўначы межавала з Полацкім і Віцебскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Амсьціслаўскім ваяводзтвам і Маскоўскай дзяржавай, на поўдні — з Кіеўскім і Берасьцейскім ваяводзтвамі, на захадзе — з Наваградзкім і Віленскім ваяводзтвамі[2]. Частка мяжы з Наваградзкім ваяводзтвам праходзіла ракою Пціч, да яе ўтоку ў Прыпяць. На захадзе, ўздоўж ракі Славесна, ішла мяжа зь Берасьцейскім ваяводзтвам.
Мела форму прастакутніка з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака Бярэзіна, якая ад вытоку да вусьця працякала тэрыторыяй ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы брала свой выток рака Вяльля. Гэтая мясцовасьць ўяўляла шырокія, ня вельмі ўрадлівыя раўніны. Паўднёва-заходняя частка ваяводзтва (Мазырскі павет) ляжала ў Палесьсі.
-
Частка Менскага і Амсьціслаўскага ваяводзтваў (Парыж, 1665)]]
-
Менскае і Наваградзкае ваяводзтвы (2-я палова XVIII ст.)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Ваяводзтва падзялялася на тры паветы: Менскі, Мазырскі і Рэчыцкі.
Назва | Цэнтар | Плошча, тыс. км² |
Староствы |
---|---|---|---|
Менскі павет | Менск | 20,8 | Менскае (гродавае) Гайненскае Радашкоўскае Краснасельскае |
Мазырскі павет | Мазыр | 4,7 | Мазырскае (гродавае) Бчыцкае (Пціцкае) |
Рэчыцкі павет | Рэчыца | 30,0 | Рэчыцкае (гродавае) Бабруйскае Гомельскае Лоеўска-Любецкае Прапойскае Рагачоўскае Чачэрскае |
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Менску, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморскія, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.
Менская, мазырская і і рэчыцкая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал (тры на «рускую» і тры на «літоўскую» кадэнцыю).
Дэмаграфія
У сярэдзіне XVII ст. Менскае ваяводзтва налічвала 35 510 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 248 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 94 тыс. чал.[8]
На 1790 колькасьць насельніцтва складала каля 307 тыс. чал. (шчыльнасьць 422 чал. на 1 квадратную мілю)[9].
Ураднікі
- Асноўныя артыкулы: ваяводы менскія і кашталяны менскія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Менскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна зь Люблінскай уніяй (1569) ваявода менскі паводле значнасьці займаў месца па паморскім і перад інфлянцкім, кашталян — па гданскім і перад інфлянцкім[2].
Па ўвядзеньні ў 1776 року ваяводзкіх мундзіраў, паслы Менскага і Мазырскага паветаў апраналіся ідэнтычна смаленскім — у малінавыя («кармазыновыя») кунтушы зь цёмна-сінімі («гранатовымі») адваротамі, пад імі насілі цёмна-сінія жупаны. Паслы Рэчыцкага павету насілі белая жупаны і такія ж адвароты.
Заўвагі
Крыніцы
- ^ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском. HERALDICUM. Праверана 13 кастрычніка 2010 г.
- ^ а б в Jelski A. Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339.
- ^ Насевіч В. Менскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 288.
- ^ Насевіч В. Мінскае ваяводства // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 163.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 198.
- ^ Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Менск: РІВШ БДУ, 1999.
- ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 39.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Jelski A. Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 482.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9