Рыгор Азаронак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Азаронак
Род дзейнасьці прапагандыст
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1994 (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак тэлевядовец, журналіст, карэспандэнт, прапагандыст
Месца працы
Бацька Юры Азаронак
Узнагароды
мэдаль «За адвагу»

Рыгор Юр’евіч Азаронакпрапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, стваральнік сюжэтаў на «Сталічным тэлебачаньні» ў час пратэстаў 2020–2021 гадоў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і тэлепрапагандыста Юрыя Азаронка. Навучаўся ў Акадэміі мастацтваў на рэжысэра, пасьля чаго служыў у войску і даслужыўся да тытула яфрэйтара[1].

Да 2020 г. асьвятляў рэгіянальныя падзеі на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі, але падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта 2020 г. пачаў здымаць сюжэты на палітычныя тэмы[2].

Пасьля брутальнага разгону пратэстаў Рыгор Азаронак 20 лістапада 2020 году быў уключаны ў санкцыйныя сьпісы Латвіі, Летувы й Эстоніі[3]. 2 сьнежня 2021 году ён трапіў у санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[4]. У 2022 годзе да санкцый супраць Азаронка далучыліся Канада[5], Эўрапейскі Зьвяз (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу) і Швайцарыя[6], у 2023 годзе – Украіна[7]. З-за антыўкраінскай прапаганды ў сакавіку 2021 года Азаронак таксама быў унесены ў базу «Міратворца».

Прапагандысцкая актыўнасьць (2020–2021)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У красавіку 2020 г. Азаронак агучыў кансьпіралягічную вэрсію аб паходжаньні каранавірусу COVID-19, зьвязаўшы яго з бактэрыялягічнай зброяй ЗША, і пахваліў пасіўную пазыцыю рэжыма Лукашэнкі па супрацьдзеяньню пандэміі[8].

Азаронак публічна абвінавачваў перадвыбарчы штаб Сьвятланы Ціханоўскай у намерах пабудаваць у Беларусі «балотны канцлягер» і плянах па арганізацыі масавых беспарадкаў, параўноўваў пратэстоўцаў з нацыстамі[9], пашыраў кансьпіралягічныя вэрсіі адносна прычынаў масавых пратэстаў супраць рэжыма Лукашэнкі[10]. Неназваных былых супрацоўнікаў беларускай дзяржаўнай тэлевізіі Рыгор Азаронак абвінаваціў у дэманстратыўным звальненьні і далучэньні да пратэстаў узамен на «вялікія грошы»[2].

У верасьні 2020 г. Рыгор Азаронак зьняў тэлесюжэт пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары на Акрэсьціна, дзе, паводле шматлікіх сьведчаньняў, адбываліся катаваньні затрыманых пратэстоўцаў[11]. Тэлесюжэт выклікаў шматлікую крытыку ў СМІ[12][13]. За сюжэт пра пахаваньне Рамана Бандарэнкі, пратэстоўца, які загінуў пасьля зьбіцьця супрацоўнікамі лукашэнкаўскіх спэцслужбаў, на Азаронка падала ў суд маці забітага. У сюжэце Азаронка выкарыстоўваліся матэрыялы тайнага праслухоўваньня яе тэлефонных размоваў[14].

11 студзеня 2021 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 13 «Аб узнагароджаньні» мэдалём «За адвагу» Рыгора Азаронка «за высокі прафэсіяналізм, вялікі асабісты ўклад у разьвіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі»[15]. 16 студзеня 2021 году Лукашэнка асабіста ўручыў мэдаль Азаронку на прыёме ў выставачным цэнтры «БелЭкспа»[16].

Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Азаронка на канале «СТБ», у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісьці(uk)[17].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памятаеце прапагандыста Азаронка з 1990-х? Цяпер яго сын падрос і пляжыць апазіцыю ў эфіры СТБ
  2. ^ а б Журналист и ведущий СТВ Григорий Азаренок рассказал о психологии «невероятных» и работе в толпе [Журналіст і вядоўца СТБ Рыгор Азаронак распавёў пра псыхалёгію «неверагодных» і працу ў натоўпе] — СБ. Беларусь сегодня, 20 лістапада 2020 г.
  3. ^ Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (рас.). Reform.by(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-05 г.
  4. ^ ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі Наша Ніва Праверана 2021-12-11 г.
  5. ^ Канада расширила санкции против белорусских властей (рас.) Архіўная копія ад 2022-03-13 г.
  6. ^ Швейцарыя далучылася да санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі Новы час
  7. ^ АЗАРЬОНОК Григорій Юрійович
  8. ^ Дзяржаўнае ТБ: Беларусь — не істэрычная паненка-падлетак, што схавала твар пад маскайНаша Ніва, 12 красавіка 2020 г.
  9. ^ «Это один из самых жестких фейков»: Как я читал весь трэш официальной пропаганды ["Гэта адзін з найжорсткіх фэйкаў": Як я чытаў увесь трэш афіцыйнай прапаганды] — The Village, 29 ліпеня 2020 г.
  10. ^ Белорусам поведали о мистической войне против Лукашенко [Беларусам распавялі пра містычную вайну супраць Лукашэнкі] — Lenta.ru, 28 верасьня 2020 г.
  11. ^ «Здесь никого не били». Руководство ЦИП на Окрестина приняло журналистов СТВ с экскурсией ["Тут нікога ня білі". Кіраўніцтва ЦІП на Акрэсьціна прыняло журналістаў СТВ з экскурсіяй] — Onliner.by, 14 верасьня 2020 г.
  12. ^ Начальник ЦИП на Окрестина: изолятор заполнен на 90-100 % [Начальнік ЦІП на Акрэсьціна: ізалятар запоўнены на 90-100 %] — Reform.by(be), 14 верасьня 2020 г.
  13. ^ Репортаж СТВ из Окрестина. Почему зрители оставили так много гневных комментариев? [Рэпартаж СТВ з Акрэсьціна. Чаму гледачы пакінулі так шмат гнеўных камэнтароў?] — Media IQ, 17 верасьня 2020 г.
  14. ^ Беларусь: мать погибшего Романа Бондаренко подала в суд на журналиста [Беларусь: маці загінулага Рамана Бандарэнкі падала ў суд на журналіста] - Deutsche Welle, 26 лістапада 2020 г.
  15. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджаньні» // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 13 студзеня 2021 г. Праверана 1 траўня 2021 г.
  16. ^ Аляксандар Лукашэнка: Беларусы былі і будуць адным народам // Газэта «Зьвязда», 17 студзеня 2021 г. Праверана 1 траўня 2021 г.
  17. ^ Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (анг.). Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін (2021-06-28). Праверана 2021-07-08 г. Архіўная копія ад 2021-07-08 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]