Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін
Выгляд
| Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін | |
| анг. East StratCom Task Force | |
| Абрэвіятура | УАГСЗ |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 2015 (10 гадоў таму) |
| Тып | прэс-служба |
| Юрыдычны статус | падразьдзяленьне |
| Мэта | аспрэчаньне расейскай дэзынфармацыі |
| Штаб-кватэра | плошча Рабэра Шумана, д. 9[1] |
| Месцазнаходжаньне | Брусэль |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Бэльгія |
| Афіцыйныя мовы | ангельская |
| Вядучы прамоўца | Пэтэр Стано |
| Прамоўца | Набіла Масралі |
| Прэс-службоўцы ў замежнай палітыцы | Адам Казноўскі, Ксаўе Кўатрэсоль |
| Прэс-службоўца ў гуманітарнай дапамозе | Даньель Пуглісі |
| Асноўныя асобы | Эліза Ньета, Зоя Мюлецье[2] |
| Матчына кампанія | Эўрапейская служба вонкавай дзейнасьці (Бэльгія) |
| Бюджэт | ▲11,1 млн эўра (2021 год) |
| Колькасьць супрацоўнікаў | 16 (2021 год)[3] |
| Сайт | euvsdisinfo.eu |
Усхо́дняя апэрацы́йная гру́па стратэгі́чных зно́сін — падразьдзяленьне аддзелу стратэгічных зносін і аналізу зьвестак Эўрапейскай службы вонкавай дзейнасьці, створанае ў красавіку 2015 году.
Заснаванае на падставе прынятага на сустрэчы Эўрапейскага зьвязу 19–20 сакавіка 2015 году рашэньня пра неабходнасьць «супрацьстаяць дэзынфармацыйным кампаніям з боку Расеі, якія працягваюцца»[4][5].
УАГСЗ прызначана для падтрымкі дэлегацыяў Эўрапейскага зьвязу у Азэрбайджане, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне й Расеі[6]. Асноўным прадуктам УАГСЗ зьяўляецца вэб-сайт, які публікуе інфармацыю пра ўсе выяўленыя прыклады дэзынфармацыйных нападаў з боку Расеі.
Гл. таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Зьвяжыцеся з намі (анг.) // Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін, 2021 г. Праверана 22 чэрвеня 2021 г.
- ^ Дружына УАГСЗ (анг.) // Эўрапейская служба вонкавай дзейнасьці, 28 красавіка 2021 г. Праверана 22 чэрвеня 2021 г.
- ^ Пытаньні і адказы пра Ўсходнюю апэрацыйную групу стратэгічных зносін (анг.) // Эўрапейская служба вонкавай дзейнасьці, 28 красавіка 2021 г. Праверана 22 чэрвеня 2021 г.
- ^ European Council meeting (19 and 20 March 2015) — Conclusions (III.13) (анг.)
- ^ Иван Котляр. Вместе – против дезинформации (рас.) // Брестский вестник. — 2019. — № 33. — С. 6.
- ^ Action Plan on Strategic Communication (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Навіны і аналіз (анг.) // Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін, 21 чэрвеня 2021 г. Праверана 22 чэрвеня 2021 г.
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «East StratCom Task Force» (укр.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|