Абмеркаваньне:Рыгор Азаронак

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Па-беларуску імя гучыць як „Рыгор“, таму перанёс назад. Адзіная прыведзеная ў крыніцах спасылка на СМІ, які карыстаецца клясычным правапісам (Радыё „Свабода“) — хутчэй памылка, бо пошук па прозьвішчы дае ва ўсіх астатніх выніках варыянты толькі з „Рыгорам“. Акрамя таго, клясычным правапісам мела б быць не „Грыгорый“ нават, а „Грыгоры“. Таму памылковае перанакіраваньне варта выдаліць. -- Renessaince 10:28, 12 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

На ўсякі выпадак дапоўню дакладнай статыстыкай з Радыё Свабода: «Рыгор Азаронак» — 40 вынікаў, «Грыгорый Азаронак» — 1 вынік. У Беларускай Вікіпэдыі дзейнічае ВП:БКП і згодна з п. 17 БКП-2005 Шэраг уласнабеларускіх і пазычаных назоўнікаў мужчынскага роду афармляецца бяз малахарактэрнае для беларускае мовы фіналі -ій/-ый, пры гэтым імя Рыгор прыводзіцца як прыклад да гэтага правіла. Вядома, для памагатых прарасейскага рэжыму асноўнае і арыгінальнае імя расейскае, што дарэчы, адлюстроўваецца ў прэамбуле ў выглядзе расейскай формы імя. Аднак каб насуперак БКП-2005 абраць форму Грыгорый як асноўную, патрабуецца альбо давесьці адназначную перавагу такой формы ў крыніцах клясычным правапісам для гэтай канкрэтнай асобы, альбо прывесьці спасылку на вартае даверу абгрунтаваньне яе перавагі над уласнабеларускай формай для падобных выпадкаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:07, 12 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Абараніў артыкул, бо на яго спасылаецца сайт «МИРОТВОРЕЦЬ». --Ліцьвін (гутаркі) 19:45, 12 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]