Яфрэйтар
Выгляд
Яфрэйтар (па-нямецку: Gefreiter) — 1) званьне ў арміях шэрагу краінаў, у тым ліку Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Зьявілася ў 17 стагодзьдзі ў Нямеччыне. У Савецкай Арміі зь лістапада 1940 году — салдацкае воінскае званьне, што ішло за радавым; прысвойвалася камандзірам часьці за службовыя адзнакі ў выглядзе заахвочваньня. У ВМФ адпавядае воінскаму званьню старшы матрос. 2) У арміях некаторых краінаў — першаснае воінскае званьне малодшых камандзіраў (сяржантаў).
Воінскае званьне яфрэйтар можа быць прысвоена радавому, прызначанаму на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званьне яфрэйтар, а таксама ў парадку заахвочваньня[1].
Яфрэйтары могуць быць прызначанымі разводнікамі ў складзе каравулаў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 320. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
|