Парнаграфія ў Італіі
Заканадаўства аб парнаграфіі ў Італіі ўказвае аб забароне непрыстойных здымкаў асобаў, якія не дасягнулі ўзросту 18 гадоў.
Права
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Італіі ідуць грамадзкія слуханьні аб праўным стане парнаграфіі. Усе вырабы непрыстойнага зьместу забаронена ствараць, захоўваць і раздаваць платна або бясплатна. Гэта ўказана ў карным законе Італіі (арт. 528, 529, 725). У 1980-ых гадах былі спробы караньня асобаў за вытворчасьць і раздачу непрыстойных вырабаў. Аднак у канцы 1980-ых гадоў суды прышлі да высновы, што незаконнасьць і непрыстойнасьць павінныя вызначаць самі ўласьнікі вырабу. Кары прадугледжаныя ў Карным законе Італіі павінныя быць толькі для абароны грамадзян ад прымусовага назіраньня таго, чаго яны ня хочуць глядзець. Значыць, забарона адносіцца толькі да таго, што ня хочуць глядзець грамадзяне. Некаторыя мястэчкі ў Італіі забаранілі пастановамі мескіх радаў адкрыцьцё сэкс-шопаў.
Паказ або расказ парнаграфіі асобам ніжэй 18 гадоў строга абмежаванае. Іншыя абмежаваньні для порнавырабаў існуюць для дзіцячае парнаграфіі, а таксама скоталожніцтва, БДСМ, пахатлівыя рэчы. Трупалюбства забаронена для паказу. Большасьць абмежаваных порнавырабаў маюцца ў страшных дзівах.
У Італіі маюцца галасы ў абарону дазволу вольнага продажу порнавырабаў, аднак права краіны не дазваляе гэтага. Значная частка порнавырабаў прадаецца для дамашняга прагляду. У 1990-ых гадах былі прынятыя законы дзе асобна ўказана, што тэлебачаньне ня можа паказваць порнавырабы, акрамя перадач праз кабэль і спадарожнік[a]. Доступ для тых перадаў павінныя мець асобы паўналетнія. Перадачы можна глядзець толькі з дапамогаю прымача, які мае дзею "бацькоўскага нагляду". Яна дае магчымасьць абмежаваньня доступу да порнавырабаў для дзяцей. Разам з тым, прымач дае магчымасьць зьбіраць плату за прагляд дзіва. Такім спосабам прадаюць порнавырабы ў краіне.
Любы прадавец порнавырабаў можа спытаць у купца доказ аб сваім паўналецьці. Праўда, тыя забароны можна абысьці: дарослы чалавек купіць порнавыраб, а потым іх перадасьць "малым".
Дзіцячая парнаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Порнавырабы з удзелам асобаў да 18 гадоў строга забаронена і караецца іх вытворчасьць.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Італіі маюцца старажытныя порнавырабы: Дэкамэрон, выявы голых мужчын у розных местах (творы Мікелянджэла, Мазэраты і інш.). Уплыў для Італіі мела грэцкая парнаграфія.
Мастацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карціны:
-
1492, Вэнэцыя
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У Італіі ўрадоўцы разумеюць, што любая забарона для спадарожнікавага тэлебачаньня ня дзейная. Большасьць спадарожнікавых перадачаў ідзе з-за граніцы Італіі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Манджыні Н. Giacomo Casanova (1725-1798) Праверана 21 сьнежня 2022 г.
- ^ CASANOVA, Giacomo. Нацыянальная бібліятэка Францыі. Праверана 21 сьнежня 2022 г.