Віктар Швед
Віктар Мікітавіч Швед | |
Віктар Швед | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 сакавіка 1925 |
Памёр | 22 кастрычніка 2020 (95 гадоў) |
Бацькі | Мікіта Швед |
Жонка | Валянціна |
Дзеці | дачка Натальля |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэзія, проза, журалістыка |
Гады творчасьці | 1939 — 2020 |
Жанр | паэзія |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы на сайце Kamunikat.org | |
Ві́ктар Мікі́тавіч Швед (23 сакавіка 1925, в. Мора, Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча — 22 кастрычніка 2020[1][2][3]) — беларускі[4] паэт, перакладчык, публіцыст, грамадзкі дзяяч. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1971).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў сялянскай сям’і ў беларускай вёсцы Мора на Падляшшы ў Польскай Рэспубліцы. Вучыўся ў польскай школе ў Моры, а пасьля ў Орлі. Пра гэта ў «У адроджанай краіне» ён пісаў так: «Не было на Беласточчыне навучаньня беларускай мове. Польскія асьветныя ўлады арганізавалі вясковыя чатырохклясныя школы і так прыдумалі ў іх навучаньне: дзеці вучыліся сем гадоў; у першай і другой клясе па годзе, у трэцім два гады і ў чацьвертай клясе тры гады». Тады ён пачаў пісаць вершы на польскай мове.
Меў бацькоў з заможнай сялянскае сям’і. Тата ваяваў у першую сусьветную вайну на баку Расеі. Пад час баёў папаў у палон, аднак змог зьбяжаць. Быў у сваёй вёсцы Мора. У ёй хаваўся ад прызыву ў войска Расеі. Доўга ня мог сядзець пад страхам паўторнага прыгону на вайну, таму тата Віктара Шведа выехаў у глыб Расеі ў Кіеўскую губэрню да манахаў Кіева-Пячэрскае Лаўры. Ў тым манастыры быў манахам яго дзядзька. У манахаў тата рабіў земляробам: араў, сеяў, жаў. Пасьля перавароту ў 1917 годзе рашыў тата вяртацца назад да вёскі Мора[5].
У часы Польшчы сям’я Шведаў была зямянамі і займалася земляробствам. У маленстве (узрост 4-ох год) В. Швед хварэў трахомаю, аднак хвароба не пакінула сьлядоў. В. Швед вучыўся ў школе ў Орлі. Памятаў сваю першую паездку са сваімі школьнікамі ў «міжваенны» Беласток, якая стала для яго «успамінамі на ўсё жыцьцё»[6].
Сям’я Шведаў мела сваю зямлю. Сям’я В. Шведа была пад пастаянным страхам пакараньняў польскіх уладаў. Тата В. Шведа зьбіраўся ехаць у Аргентыну, каб «карчаваць аргентынскі лес»[7]. Тата В. Шведа судзіўся ў судах па розных злоўжываньнях і карах дзяржаўных устаноў Польшчы. Дапамагла нечаканая вайна зь немцамі й напад СССР 17 верасьня 1939 году. Зьнішчэньне польскае дзяржавы прывяло да прыпыненьня пакараньняў з боку ўлад. Аднак лёгка было нядоўга. З прыходам савецкае ўлады пачаліся прыдзіркі з боку НКУС БССР. Сям’я Шведаў была пастаўлена на ўлік «кулакамі». У іх забралі ледзь усё збожжа. Верагодна, сям’я Шведаў папала ў сьпіс да высяленьня. Аднак «павязло», бо тата В. Шведа «акульгавіў»[8].
У 1939 годзе Віктар Швед пайшоў вучыцца ў беларускую школу-дзесяцігодку ў вёсцы Орля, дзе навучалі на беларускай мове. Ён успамінаў, што яго вучыла матэматыцы габрэйка Лея Юнгерман[9]. Яна вучыла на беларускай мове, хоць уцякла з Варшавы ад нацыстаў. Большасьць настаўнікаў прывезьлі з БССР. В. Швед вучыўся два гады на роднае мове і пачаў пісаць вершы на беларускае мове. Быў на першае алімпіядзе дзіцячае творчасьці ў Бельску[10].
В. Швед выпускнік Беларускага ліцэя ў Бельску-Падляскім (1946).
Пасьля вайны й заканчэньня школы пачаў рабіць. Аднак не забыў паэзію. Свой першы друк В. Швед зьдзейсьніў у тыднёвіку «Ніва». Зь ім ён супрацоўнічаў больш 50 год. У ім убачыла сьвет 2 500 вершаў[11]. У той час польскія ўлады абвінавачвалі беларусаў у жаданьні адрыву Падляшша да СССР[12]. В. Швед быў членам Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа»[13]. У 1960-ыя гады ў Варшаве сустрэўся з Ларысай Геніюш.
Закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленьне журналістыкі (1955) і аддзяленьне беларускай філялёгіі (1969) Варшаўскага ўнівэрсытэта. Працаваў журналістам у «Ніве», рэдактарам у выдавецтве «Кніга й веды» ў Варшаве (1960—1988). Пасьля выхаду на пэнсыю жыў у Беластоку. Сябра Саюза польскіх пісьменьнікаў і Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа».
Развал СССР і стварэньне незалежнае Беларусі Віктар Швед сустрэў з радасьцю[14]. У 1992 годзе В. Швед сустрэўся з Васілём Быкавым і падарыў яму свой зборнік вершаў[a].
В. Швед хварэў на мачавы пухір. У 2007 годзе прысутнічаў на сьвяце — «Дзесяць год навучаньня на беларускае мове ў Беластоку»[15]. У 2008 годзе памерла сястра Ніна[16]. У 2009 годзе памёр брат Пётар[17]. У 2000-ыя гады Віктар Швед быў зьдзіўлены абвінавачваньнямі ўлад А. Лукашэнкі Польшчы ў жаданьні далучэньня часткі земляў Беларусі[18]. В. Швед выступаў супраць дзяржаўнае мовы Беларусі — расейскае мове.
У 2008 годзе прымаў удзел у сьвяткаваньні 90-ай гадавіны абвяшчэньня БНР і прысьвяціў верш «Дваццаць Пятага Сакавіка»[19].
Уваход у склад Эўразьвязу Віктар Швед успрыняў без вялікіх надзеяў. І жыцьцё беларусаў Падляшша не зьмянілася пасьля прыняцьця Польшчы ў Эўразьвяз[20].
Памёр 22 кастрычніка 2020 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы твор — верш «Я — беларус» — убачыў сьвет 24 сакавіка 1957 году на старонках тыднёвіка «Ніва». Пісаў на беларускай і польскай мовах. Апублікаваў зборнікі вершаў:
- «Жыцьцёвыя сьцежкі» (1967),
- «Дзяцінства прыстань» (1975),
- «Дружба» (Менск, 1976),
- «Мая зялёная Зубровія» (Менск, 1990),
- «Родны схоў» (1991),
- «Вясёлка» (1991),
- «Вершы Натальцы» (1998).
У яго паэтычных зборніках раскрываецца тэма вернасьці роднай зямлі і мове,[21] адлюстравана драма беларускай вёскі і роднай мовы ў выніку дэнацыяналізацыі і гратэскавай правінцыйнай урбанізацыі.[22] Пісаў для дзяцей.
Перакладаў зь беларускай, расейскай, украінскай моў на польскую, з польскай — на беларускую. У перакладзе на польскую мову выйшла кніжка В. Шведа «Выбраныя вершы» (1997). Некаторыя яго вершы пакладзены на музыку.
Можна сказаць, што праз вершы Віктар Швед выказваў свае погляды на жыцьцё й на грамадзтва.
Віктар Швед у 2010 годзе сказаў, што пасьля адзначаньня пяцідзесяцігодзьдзя аб'яднаньня «Белавежы», па стане на 2010 год, у яе складзе было 20 дзейных членаў[23], якія маюць свае зборнікі. Белавежа выпусьціла каля 200 кніг, 7 альманахаў і 12 гадавікоў Тэрмапілы.
Сучасная Польшча зьяўляецца краінаю дзьвюх літаратур: польскае й беларускае[23][24]. Таму беларуская літаратура Польшчы належыць як польскаму, так і беларускаму кантэксту. В. Швед спасылаўся на літаратурных крытыкаў, якія гаварылі, што «Белавежа» зьяўляецца найстарэйшай і з найбольшымі творчымі дасягненьнямі літаратурнаю групаю ў Польшчы[23].
Большасьць твораў В. Шведа напісаная на беларускае мове. Былі творы на польскае мове. Творы можна дзяліць:
- асабістыя пра свае жыцьцё й сваіх блізкіх і родных людзей
- грамадзкія пра мову і беларусаў Падляшша
- розныя іншыя пытаньні
Асабістыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Можна прывесьці адзін з асабістых вершаў:
Бацькі найдаражэйшыя на сьвеце,
Пашана ім, любоў і наш паклон.
Заўсёды памятаюць аб іх дзеці
Да жыцьця апошніх сваіх дзён.
А калі адыдзем за бацькамі,
Калі аб нас ужо загіне слых,
Верым, што будзем жыць і мы таксама
У сэрцах блізкіх, тых, яшчэ жывых.
— Віктар Швед. Верш "Вера".[25]
Грамадзкія пра мову й беларусаў Падляшша
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віктар Швед прысьвяціў некалькі дзясяткаў вершаў беларусам Польшчы. Ён апісваў сьціраньне беларусаў у Падляшшы. У Беластоку па мысьлі В. Шведа палова насельнікаў — беларусы. Аднак ніхто зь іх ня хоча гаварыць па-беларуску.
Сядзім, як мышы пад мятлою,
Каб нас толькі не краналі.
— Віктар Швед. Верш "Дзіўны горад Беласток".[26]
Дзяцей у школах «толькі горстачка» вывучае беларускую мову. На мерапрыемства "50 год дзейнасьці БГКТ і тыднёвіка «Ніва» В. Швед зьвяртаў увагу на моладзь, якая ня надта прагне разьвіваць «белмову»[27].
Вітаў правядзеньне Басовішча, бо для В. Шведа было прыемна бачыць маладых людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі[28].
Погляды Віктара Шведа можна апісаць яго вершам:
Мы беларускага народа
На Беласточчыне часьціна,
Таму нам Беларусь заўсёды
Будзе айчыннаю краінай.
Хоць гістарычную Пагоню
І сьцяг зьнішчаюць ашалела,
Веру, што герб наш абаронім
І сьцяг наш бел-чырвона-белы.
І беларускай роднай мовай
Не адцураемся ніколі.
Памерці за яе гатовы,
Мы жыць ня хочам у няволі.
Мы кажам: вольнай Беларусьсю
Заўжды, народзе, ганарыся!
Ніхто ніколі не прымусіць
Нас ад Айчыны адрачыся!— Віктар Швед. Верш "Наш Новы Запавет".[29]
Віктар Швед дзяліў людзей на «адраджэнцаў» і «адрачэнцаў»[30].
«Адраджэнцы», па яго мысьлі, адраджаюць родную мову і Айчыну.
«Адрачэнцы» іншыя. Ім не патрэбная вольная Беларусь, мова і культура. Для іх лепшае чужое, а свае сьвятыні гатовыя перадаць чужым.
Віктар Швед выступаў супраць выганьня беларусаў з Падляшша. Другая палова 1940-ых гадоў былі цяжкія. Многія польскія людзі хайцелі высяленьня беларусаў з Падляшша, бо помсьцілі за высяленьне палякаў з Заходняе Беларусі ў 1940-ыя гады. В. Швед прысьвяціў верш «Залешаны», дзе нагадаў пагром вёскі Залешаны[31]. Ён быў супраць ушанаваньня злодзеяў, якія ўчынілі забойства 14 асоб у той вёсцы[b].
Іншыя розныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У многіх вершах Віктар Швед пісаў пра розных людзей:
- Валодзя Наўмюк — разьбяр па дзераву зь вёскі Канюкі[32]
- Латышонкі — дапамагалі ладзіць Купальле для дзетак з Супрасьлі[33]
- Аліна Ваўранюк — за добрае навучаньне дзяцей у школе[34]
- Кастусь Майсеня — будаўнік музэя[35]
- Васіль Быкаў[36]
- Ларыса Геніюш[37]
- Канстанцыя Буйло[38]
- Яўген Міклашэўскі — паэт[39]
- Мікола Тарасюк — разьбяр па дзераву[40]
- Міраслава Лукша[41]
- Алесь Барскі[42]
- Дзьмітры Шатыловіч[43]
- Зінаіда Навіцкая[44] і інш.
Віктар Швед пісаў пра грамады:
- хор «Арляне» — хор зь вёскі Орля[45]
- Гасьцёўня ў Бандарах — месца для правядзеньня беларускіх грамадзкіх мерапыемстваў[46]
- Ліцэй зь Менску беларускамоўнага навучаньня[47]
- Выпусьнікам Бельскага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча[48][49]
Родныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Меў В. Швед:
Сястра Ніна пражыла ўсё жыцьцё ў вёсцы Мора. Маці В. Шведа з-за сварак з братавою жонкаю пераехала са свае хаты ў хату свае дачкі Ніны[52]. У бацькоўскае хаце В. Шведа застаўся жыць брат. Пасьля сьмерці свайго мужа Ніна пераехала да свайго сына ў Элку.
В. Швед меў жонку Валянціну. Яна нарадзіла дачку Натальлю. У 2010 годзе Натальля паступіла ў ВНУ, каб стаць архітэктарам. Дачку нарадзіў Віктар Швед ва ўзросьце 65 году, а яго жонка мела тады 40 год.
Выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вершы Натальцы, — В. Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 1998, — ст. 111.
- Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 114.
- Родны схоў, — Віктар Швед, — выдавецтва Таварыства інвалідаў «Будучыня», — Бельск-Падляскі, — 1991, — ст. 62.
- Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 159.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцёвыя сьцежкі (1967)
- Дзяцінства прыстань (1975)
- Дружба (1976)
- Мая зялёная Зубровія (1990)
- Вясёлка (1991)
- Wiersze wybrane (1997)
- Вершы Натальцы (1998)
- Выбраныя вершы (2000)
- Lata wiatr skrzydlaty
- Śmiech nie grzech (2000)
- Мае Айчыны (2003)
- Przemijanie (2006)
Узнагароды і прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Францыска Скарыны — за актыўную дзейнасьць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры, значны асабісты ўклад у разьвіцьцё міжкультурных сувязей і ўмацаваньне добрасуседзкіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча (2015)
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Выбраны Віктар Швед
- ^ Памёр Віктар Швед
- ^ Памёр Віктар Швед
- ^ Бэнэфіс Віктара Шведа
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 9.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 33.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 10.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 10.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 35.
- ^ Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 18.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 45.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 62.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 46.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 55.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 41.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 26.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 27.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 62.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 66.
- ^ Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 15.
- ^ А. Мальдзіс (БелЭн, 2003)
- ^ У. Конан (2000)
- ^ а б в Сяргей Чыгрын Мора Віктара Шведа: артыкулы і гутаркі / Сяргей Чыгрын. — Менск: Кнігазбор, 2015. — С. 28—29. — 32 с. — 50 ас. — ISBN 978-985-7119-71-4
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 233—234. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва "Ортдрук", — Беласток, — 2010, — ст. 15.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва "Ортдрук", — Беласток, — 2010, — ст. 32.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 43.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 50.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва "Ортдрук", — Беласток, — 2010, — ст. 65.
- ^ Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 7.
- ^ Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 20.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 37.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 38.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 40, 138, 139.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 45, 151.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 55.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 56.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 57.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 58.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 61.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 140.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 141.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 142.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 149.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 51.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 52.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 64.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 131.
- ^ Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 25.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 27.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 26.
- ^ Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 13.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова XX ст. / Уклад. Я. Чыквіна; Прадм. У. Конана — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. — 576 с іл. ISBN 985-6318-80-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Гайнаўскім павеце
- Памерлі 22 кастрычніка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Кавалеры ордэна Францішка Скарыны
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Польскія паэты
- Польскія перакладчыкі
- Польскамоўныя паэты і паэткі
- Сябры Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа»