Дзядзька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзядзька — брат бацькі (дзядзька па бацьку) або маці (дзядзька па маці), а таксама муж цёткі. Іншымі словамі, дзядзька — мужчына ў адносінах да дзяцей свайго брата або сястры, а таксама да дзяцей брата або сястры сваёй жонкі. Адваротнае стаўленьне — родныя пляменьнік і пляменьніца, гэта значыць калі мужчына прыходзіцца камусьці дзядзькам, то тыя, у сваю чаргу, прыпадаюць яму пляменьнікамі або пляменьніца.

Стрыечны дзядзька — стрыечны брат бацькі або маці або муж стрыечнай цёткі. Зваротныя адносіны, адпаведна, — стрыечныя пляменьнікі і пляменьніцы.