Перайсьці да зьместу

Адам Мальдзіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «А. Мальдзіс»)
Адам Мальдзіс

лац. Adam Maldzis
Дата нараджэньня 7 жніўня 1932(1932-08-07)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 студзеня 2022(2022-01-03)[2] (89 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, перакладнік, літаратуразнаўца, журналіст, літаратурны крытык, публіцыст, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства[3], літаратурная крытыка[3], публіцыстыка[3] і творчае і прафэсійнае пісьмо[d][3]
Месца працы
Сябра ў Саюз пісьменьнікаў СССР, Беларускі ПЭН-цэнтар і Міжнародная асацыяцыя беларусістаў
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d]
Навуковы кіраўнік Навум Перкін
Узнагароды

Ада́м Ма́льдзіс (7 жніўня 1932 году, Расолы, цяпер Астравецкі раён Гарадзенская вобласьць — 3 студзеня 2022) — беларускі літаратуразнавец, крытык, публіцыст. Доктар філялягічных навук (1987), прафэсар (1990).

У Доме творчасьці пісьменьнікаў «Іслач». Зьлева направа: Ян Чыквін, Віктар Швед, Адам Мальдзіс. Прыблізна 1980-ыя гады.

У 1956 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі малодшым, старэйшым навуковым супрацоўнікам, загаднікам сэктару, потым аддзелу. У 1991—1998 гадах дырэктар Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Францішка Скарыны. Рэзыдэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (з 1971 году). Чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1967 году.

Адзін зь вядучых дасьледнікаў беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Аўтар кнігаў «Таямніцы старажытных сховішчаў», «На скрыжаваньні славянскіх традыцыяў», «Беларусь у люстэрку мэмуарнай літаратуры XVIII стагодзьдзя» і інш. Кіраўнік навуковай тэмы «Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік» у 6 тамах. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа 1980 року за ўдзел у стварэньні 2-томнай гісторыі беларускай літаратуры.

Выбраная бібліяграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Творчае пабрацімства: Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст. — Мн., 1966.
  • Падарожжа ў XIX стагоддзе: 3 гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры. Навукова-папулярныя нарысы. — Мн., 1969.
  • Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. — Мн., 1972.
  • Тры месяцы пошукаў, знаходак і сустрэч // Полымя. 1973. №7.
  • Таямніцы старажытных сховішчаў. — Мн., 1974.
  • Nieznany wiersz białoruski ze zbiorów Kórnickich / A. Maldzis // Pamiętnik biblioteki Kórnickiej. — 1978. — Zesz. 14. — S. 177—180.
  • На скрыжаванні славянских традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду: другая палавіна ХVII—ХVIII ст. — Мн., 1980.
  • Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: Нарысы быту і звычаяў. — Мн., 1982.
  • Восень пасярод вясны: Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў. — Мн.: Мастац. літ., 1984.
  • 3 літаратуразнаўчых вандраванняў: Нарысы, эсэ, дзённікі. — Мн., 1987.
  • Францыск Скарына як прыхільнік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў. Мн., 1988.
  • Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека. — Мн., 1990.
  • І ажываюць спадчыны старонкі: Выбр. — Мн., 1994.
  • Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. — Мн., 2001.
  • Выбранае / Адам Мальдзіс; Уклад. В. Грышкевіч; Прадм. Г. Кісялёў, В. Чамярыцкі. — Мн.: Кніга­збор, 2007. — 464 с — («Беларускі кніга­збор»: Серыя 2. Гісторыка-літаратурныя помнікі). ISBN 978-985-6824-95-4.
  • Мальдис, А. И. Белорусские сокровища за рубежом / А. И. Мальдис. — Минск : Літаратура і Мастацтва, 2009.  — 208 с. : ил. — (Беларусь вчера и сегодня). ISBN 978-985-6720-94-2.
  • Даўняя Беларусь. З настальгіяй аб мінулым / Адам Мальдзіс, Армэн Сардараў. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 165, [2] с. ISBN 978-985-6941-36-1.
  • Мальдис, А. И. Соотечественики : очерки о белорусах и уроженцах Беларуси, обогативших мировую культуру / Адам Мальдис. — Минск : Издательский дом «Звезда», 2013. — 336 с (Беларусь вчера и сегодня). ISBN 978-985-7059-85-0.
  • Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе: зборнік эсэ / Адам Мальдзіс. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2018. — 206, [1] с. ISBN 978-985-581-087-3.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Мальдзіс Адам // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. — Мн., 1994. — Т.4. — С. 194—199
  • Мальдзіс Адам // Беларусь: Энц.даведнік. — Мн., 1995. — С. 460—461
  • Мальдзіс Адам // Культуралогія: Энц. даведнік; Уклад. Э. Дубянецкі. —Мн: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Мальдзіс Адам // Энцыклапедыя мастацтва і літаратуры Беларусі. — Мн., 1986. — Т.3
  • Zaprudnik Jan. Historical Dictionary of Belarus. — 1998. P. 153

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Творы на «Беларускай Палічцы»
  • Андрыявец Р. М. Рыцар навукі: до 80-годдзя з дня нараджэння А. І. Мальдзіса // Веснік Інстытута культуры Беларусі. — 2013. — № 2. — С. 156-160.