Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
23 сакавіка́ — 82-і дзень году (83-і ў высакосным годзе ) паводле Грыгарыянскага календару . Да канца году застаецца 283 дні.
625 — перамога курэйшаў з Мэкі над мусульманамі Мэдыны на чала з Мухамадам
1324 — папа Ян XXII экскамунікаваў нямецкага імпэратара Людовіка IV
1534 — канкістадоры пад даводзтвам Франсыска Пісара здабылі места Куска ў Пэру
1660 — Трынаццацігадовая вайна : расейскія войскі распачалі аблогу Ляхавічаў
1716 — утварылася Віленская канфэдэрацыя шляхты Вялікага Княства Літоўскага , якая выступіла супраць караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага
1752 — выйшаў першы нумар «Halifax Gazette », найстарэйшай газэты ў Канадзе
1779 — Эдвард Пігат упершыню апісаў галяктыку M64
1781 — гішпанскія войскі разьбілі пад Пукакасай паўстанцкае войска Тупака Амару II
1801 — расейскі імпэратар Павал I быў забіты ў выніку палацавага перавароту
1848 — Вугоршчына абвясьціла незалежнасьць ад Аўстрыі
1849 — перамога аўстрыйскага войска над п’емонцкім у бітве пад Наварай
1861 — Камільё Кавур стаў першым прэм’ер-міністрам аб’яднанай Італіі
1868 — заснаваны Каліфарнійскі ўнівэрсытэт
1881 — паддісаньнем мірнай дамовы скончылася I бурская вайна
1903 — браты Райт атрымалі патэнт на першы самалёт
1918 — Нямеччына прызнала незалежнасьць Летувы
1918 — паўстала Данская савецкая рэспубліка
1919 — Бэніта Мусаліні заснаваў фашысцкую арганізацыю Саюз барацьбы
1925 — напад бальшавіцкай партызанкі на станцыю Ляхавічы
1926 — заснаваная ірляндзкая палітычныя партыя Фіяна Файл
1933 — Адольф Гітлер атрымлівае дыктатарскія паўнамоцтвы ад Райхстагу Нямеччыны
1937 — Грамадзянская вайна ў Гішпаніі : перамога рэспубліканцаў у бітве пад Гвадалахарай
1939 — пачалася славацка-вугорская вайна
1942 — Адольф Гітлер выдаў дырэктыву пра пабудову Атлянтычнага валу
1942 — японскія войскі ўварваліся на Андаманы ў Бэнгальскай затоцы
1949 — I араба-ізраільская вайна : дасягнутая дамоўленасьць пра спыненьне вайны між Ізраілем і Лібанам
1949 — брытанскі парлямэнт ухваліў Ньюфаўндлэндзкі акт
1956 — Пакістан становіцца першай ісламскай рэспублікай у сьвеце
1965 — стартавала амэрыканская пілятаваная касьмічная місія Gemini 3
1982 — у выніку путчу быў зрынуты з пасады прэзыдэнт Гватэмалы Фэрнанда Рамэо Люкас Гарсія , якога замяніў генэрал Эфраін Рыёс Монт
1990 — заснаваньне Музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі
1990 — улады СССР увялі ў Вільню танкі
1991 — у Менску пачаўся II зьезд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»
1994 — у катастрофе расейскага Airbus A310 у Сыбіры загінулі 75 асобаў
1996 — першыя непасрэдныя прэзыдэнцкія выбары ў Тайвані
1998 — прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын зьняў з пасады прэм’ер-міністра Віктара Чарнамырдзіна і прызначыў замест яго Сяргея Кірыенку
2001 — расейская арбітальная станцыя «Мір » згарэла ў атмасфэры над Ціхім акіянам
2003 — на рэфэрэндуме ў Чачэніі была прынятая канстытуцыя рэспублікі, прапанаваная расейскімі ўладамі
2005 — у Танзаніі разьбіўся самалёт Іл-76 малдоўскай авіякампаніі зь беларускім экіпажам
2007 — у Самалі зьбіты самалёт Іл-76 беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт »
2014 — 6-я мясцовыя выбары ў Рэспубліцы Беларусь
1749 — П’ер-Сымон Ляпляс , францускі матэматык, фізык і астраном
1865 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (пс. Стары Ўлас ), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру
1895 — Васіль Сташэўскі , беларускі драматург і празаік
1900 — Эрых Фром , нямецка-амэрыканскі філёзаф, сацыяльны псыхоляг
1906 — Ісак Любан , беларускі кампазытар
1910 — Акіра Курасава , японскі кінарэжысэр , прадусар і сцэнарыст , адзін з найвялікшых рэжысэраў першага стагодзьдзя кіно
1938 — Фама Варанецкі , беларускі актор, пэдагог, заслужаны артыст Беларусі
1943 — Павал Ляднёў , расейскі мнагаборац, алімпійскі чэмпіён
1957 — Лусіё Гут’ерэс , эквадорскі вайсковец і палітык
1968 — Эркі Пэхк , эстонскі дырыгент Нацыянальнай опэры Эстоніі
1971 — Ясьмін Гаўры , канадзкая топ-мадэль
1976 — Марат Жылінскі , гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня
1980 — Дзьмітры Лукашэнка , старшыня цэнтральнага савету беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Прэзыдэнцкі спартовы клюб», сябра НАК Беларусі
1983 — Мо Фара , брытанскі лёгкаатлет самалійскага паходжаньня, бягун на сярэднія й дальнія дыстанцыі, алімпійскі чэмпіён 2012 году
1654 — Аляксандар Людвік Радзівіл , стольнік і крайчы вялікі літоўскі, ваявода берасьцейскі, маршалак надворны і вялікі літоўскі, ваявода полацкі
1688 — Аўгуст Мэербэрг , аўстрыйскі дыплямат
1695 — Людвіка Караліна Радзівіл , рэлігійная дзяячка, мэцэнатка
1738 — Францішак Ельскі , скарбнік Вялікага Княства Літоўскага, потым падстолі гарадзенскі (1777), падкаморы старадубскі (1780)
1801 — Павал I , расейскі імпэратар
1842 — Стэндаль , францускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў францускага рэалістычнага раману
1850 — Ўільям Ўордсўарт , ангельскі паэт-рамантык , выбітны прадстаўнік «азёрнай школы »
1942 — Антон Луцкевіч , грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст
1942 — Сяргей Ракіта , беларускі пісьменьнік
1978 — Рыгор Шырма , беларускі харавы дырыгент, фальклярыст, грамадзкі й музычны дзяяч, публіцыст, літаратуразнаўца
2009 — Павал Вечаркевіч , польскі гісторык
2011 — Элізабэт Тэйлар , ангельска-амэрыканская акторка