Мора (гміна Чыжы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мора
польск. Morze
Віктар Швед ідзе па дарозе з роднае в. Мора, 2000-ыя гады.
Віктар Швед ідзе па дарозе з роднае в. Мора, 2000-ыя гады.
Мясцовая назва: Mora
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Насельніцтва: 170 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-207
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.7; 23.4Каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.7; 23.4
Мора на мапе Польшчы
Мора
Мора
Мора
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мо́ра (па-польску: Morze, па-падляску: Mora[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[3]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска была заснаваная каля 1570 году Яўстафім Халецкім[4]. У міжваенны пэрыяд Мора прыналежала да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 355 жыхароў (праваслаўныя беларусы)[5]. У 1810 г. на мясцовых могілках была пабудаваная капліца ў імя сьв. Тэклі. У чэрвені 1941 г. савецкія жаўнеры спалілі старую капліцу. Новая капліца была адбудаваная толькі ў 1952 г. і асьвячоная ў імя сьв. Ільлі[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Мора было далучанае да гміны Чыжы.

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віктар Швед (зьлева) з аднавяскоўцамі. Польшча, в. Мора, 2000-ыя гады.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 17 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Mora svoja.org Праверана 17 траўня 2015 г.
  3. ^ Strona parafii św. Archanioła Michała w Starym Korninie (пол.) Праверана 17 траўня 2015 г.
  4. ^ Wieś Morze (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 17 траўня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 17 траўня 2015 г.
  6. ^ Cerkiew cmentarna pod wezwaniem św. Proroka Eliasza w Morzu (пол.) Strona parafii św. Archanioła Michała w Starym Korninie Праверана 17 траўня 2015 г.