Сэрхіё Бускетс
| Сэрхіё Бускетс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 ліпеня 1988[1][2][3][…] (38 гадоў) | |
| Рост | 189 см | |
| Вага | 66 кг | |
| Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2023 | Барсэлёна | 481 (11) |
| 2007—2008 | Барсэлёна Б[d] | 32 (1) |
| 2023—2025 | Інтэр Маямі | 74 (1) |
| Зборныя | ||
| 2008—2009 | Гішпанія (да 21)[d] | 3 (1) |
| 2008—2016 | Каталёнія[d] | 8 (0) |
| 2009—2022 | Гішпанія | 143 (2) |
Сэ́рхіё Буске́тс Бу́ргас (па-каталянску: Sergi Busquets i Burgos; нар. 16 ліпеня 1988 году, Сабадэль, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету па футболе 2010 году й сын Карлеса Бускетса, які абараняў браму «Барсэлёны» ў 1990-я гады[7]. Сэрхіё быў параўнальна малавядомым гульцом, калі ён далучыўся да першага складу «Барсэлёны» ў ліпені 2008 году, але ў канчатковым рахунку праз адносна кароткі пэрыяд часу, здолей стаць ня толькі выключным гульцом клюбу, але й важным гульцом нацыянальнай зборнай менш за год пасьля прафэсійнага дэбюта ў клюбе.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў за галоўную каманду «Барсэлёны» 13 верасьня 2008 году ў матчы супраць сантандэрскага «Расінгу». А ў матчы 22 кастрычніка 2008 году ў Лізе чэмпіёнаў «Барсэлёна» гуляла супраць швайцарскага «Базэлю», дзе Сэрхіё забіў свой першы мяч за «Барсэлёну», той матч «Барсэлёна» выйграла зь лікам 5:0. Таксама ў Лізе чэмпіёнаў у апошнім групавым матчы каталонская каманда выйшла рэзэрвовым складам супраць данецкага «Шахтару», Сэрхіё тады забіў свой другі мяч за цяперашні клюб, і таксама ў Лізе чэмпіёнаў. 7 сакавіка 2008 году Бускетс забіў першы гол у чэмпіянаце Гішпаніі ў браму «Атлетыка» зь Більбао.
Сэрхіё ўдала канкураваў за месца ў асноўным складзе з Сэйду Кейта й Яя Турэ. 27 траўня 2009 году ён выйшаў у стартавым складзе «Барсэлёны» на фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе гішпанская каманда была мацней за «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:0. З гэтай перамогай, Карлес й Сэрхіё Бускетс сталі толькі трэцімі бацькам і сынам, якія атрымлівалі перамогу ў найлепшым клюбным турніры Эўропы, якія гулялі ў адным клюбе. Да таго гэта зрабілі Мануэль Санчыс Мартынэс і Мануэль Санчыс Антыюэлё з мадрыдзкага «Рэалу», а таксама Чэзарэ й Паолё Мальдыні з італьянскага «Міляну».
На наступны сэзон Гуардыёля падоўжыў выкарыстоўваць пераважна Бускетса замест Турэ. Сэрхіё наладзіў прадуктыўшную гульні ў зьвязку з Чаві й Іньестам. Выдатная гульня Бускетса падоўжылася й на сэзоне 2010—2011 гадоў. Футбаліст нават выступаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. 27 студзеня 2011 году Сэрхіё падоўжыў кантракт з каталянскім клюбам да 2015 году[8].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]2 красавіка правёў дэбютную гульню за нацыянальную зборную Гішпаніі, замяніўшы ў другім тайме Давіда Сыльву ў матчы супраць зборнай Турэччыны, які скончыўся перамогай гішпанцаў зь лікам 2:1.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016, 2018, 2019, 2023
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2009, 2012, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2009, 2010, 2011, 2013, 2016, 2018, 2023
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2009, 2011, 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2009, 2011, 2015
«Інтэр»:
- Уладальнік Кубка МЛС: 2025
- Пераможца Сапортэрз Шылдс: 2024
- Уладальнік Кубка ліг: 2023
Гішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.transfermarkt.co.uk/sergio-busquets/leistungsdaten/spieler/65230
- ↑ Sergio Busquets // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Sergio Busquets Burgos // Enciclopèdia de l'esport català (кат.) — Grup Enciclopèdia, 2012.
- ↑ https://web.archive.org/web/20090228194246/http://www.fcbarcelona.cat/web/catala/futbol/temporada_08-09/plantilla/jugadors/busquets.html
- ↑ https://www.enciclopedia.cat/gran-enciclopedia-catalana/sergi-busquets-i-burgos
- ↑ https://metropoliabierta.elespanol.com/gran-barcelona/20251020/ciudad-cerca-barcelona-crecio-sergio-busquets-construyo-crear-viviendas-extrarradio-trt/1003742699461_0.html
- ↑ «Tú, tranquilo; ya me pondré nervioso yo». El País
- ↑ Busquets signs new Barca deal. ESPN Soccernet
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Барсэлёны»
- Профіль(недаступная спасылка) на сайце barca.ru
- Сэрхіё Бускетс. «Толькі пачатак»