Яя Турэ
| Яя Турэ | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 траўня 1983[1][2][3] (42 гады) | |
| Рост | 189 см | |
| Вага | 90 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца, цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2003 | Бэвэрэн[d] | 70 (3) |
| 2003—2005 | Мэталюрг Данецк | 33 (3) |
| 2005—2006 | Алімпіякос Пірэй | 20 (3) |
| 2006—2007 | Манака | 27 (5) |
| 2007—2010 | Барсэлёна | 74 (4) |
| 2010—2018 | Манчэстэр Сіці | 230 (59) |
| 2018 | Алімпіякос Пірэй | 2 (0) |
| 2019 | Цындао Хайню[d] | 14 (2) |
| Зборныя | ||
| 2004—2015 | Кот д’Івуар | 102 (19) |
Ньяньеры Яя Турэ (па-француску: Gnégnéri Yaya Touré; нар. 13 траўня 1983 году, Буаке, Кот д’Івуар) — былы івуарыйскі футбаліст, які выступаў за на пазыцыі паўабаронцы. Гулец нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару .
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Турэ быў запрошаны ў юнацкую акадэмію клюбу «АСЭК Мімозас» у 1996 годзе паводле рэкамэндацыі свайго старога настаўніка. Далей гулец пераехаў у Эўропу, дзе спачатку два з паловай гады гуляў у бэльгійскім «Бэвэрэне». Улетку 2003 году Яя знаходзіўся на праглядзе ў лёнданскім «Арсэнале», але ўгода не адбылася, паколькі ў яго ўзьніклі праблемы з атрыманьнем працоўнай візы, а значыць «кананіры» адправілі бы яго ў арэнду, што Турэ не задавальняла. Таму ён перайшоў у данецкі «Мэталюрг», дзе адыграў паўтара году.
У 2005 годзе Турэ далучыўся да табару грэцкага клюбу «Алімпіякос». Ён атрымаў мянушку «новы Патрык Віера» ад свайго старэйшага брата. Ягоныя выступленьні былі ўражальнымі й выклікалі цікавасьць у шматлікіх клюбаў. 15 жніўня 2006 году «Алімпіякос» прадаў Турэ ў «Манака» за 4,5 млн эўра.
У 2007 годзе Турэ далучыўся да гішпанскага клюбу «Барсэлёна» за 10 млн эўра. За новы клюб Яя дэбютаваў 26 жніўня падчас гульні адкрыцьця сэзону супраць клюбу «Расінг»[5]. 2 ліпеня 2010 году Турэ падпісаў кантракт з ангельскім «Манчэстэр Сіці».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2006
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2006
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2009, 2010
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2009
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2009
- Уладальнік Супэркубку УЭФА: 2009
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2009
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2012, 2014, 2018
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2011
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2014, 2016
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2012
Кот д’Івуар:
- Уладальнік Кубка афрыканскіх нацыяў: 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце «Барсэлёны»
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце goal.com
- Профіль на сайце soccerbase.com
- Нарадзіліся 13 траўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Футбалісты клюбу «Бэвэрэн»
- Футбалісты клюбу «Мэталюрг» Данецк
- Футбалісты клюбу «Алімпіякос» Пірэй
- Футбалісты клюбу «Манака»
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Сіці»
- Футбалісты клюбу «Цындао Хайню»
- Футбалісты зборнай Кот д’Івуару
- Івуарыйскія футбалісты