Нача Манрэаль
| Нача Манрэаль | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 лютага 1986[1][2][3] (40 гадоў) | |
| Рост | 180 см[4] | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца, задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2006 | Асасуна Б[d] | 36 (3) |
| 2006—2011 | Асасуна | 127 (3) |
| 2011—2012 | Маляга | 45 (1) |
| 2013—2019 | Арсэнал Лёндан | 187 (7) |
| 2019—2022 | Рэал Сасьедад | 55 (3) |
| Зборныя | ||
| 2004—2005 | Гішпанія (да 19)[d] | 4 (0) |
| 2007—2009 | Гішпанія (да 21)[d] | 9 (0) |
| 2009—2018 | Гішпанія | 22 (1) |
Ігнасьё «Нача» Манрэаль Эраса (па-гішпанску: Ignacio «Nacho» Monreal Eraso; нар. 26 лютага 1986 году, Памплёна, Гішпанія) ― былы гішпанскі футбаліст, гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Асасуна»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нача ёсьць выхаванец клюбу «Асасуны», Манрэаль дэбютаваў за родны клуб 22 кастрычніка 2006 году ў матчы супраць «Валенсіі». Перад гэтым ён некалькі гадоў выступаў за другую каманду памплёнцаў. У сэзоне 2007—2008 гадоў Нача стаў асноўным гульцом клюбу, пацьвярджаючы гэты статус і ў наступных сэзонах.
«Маляга»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]16 чэрвеня 2011 году перайшоў у склад «Малягі»[5]. Трансфэр ацэньваецца ў 6 млн эўра.
«Арсэнал»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]31 студзеня 2013 году Манрэаль далучыўся да ангельскага клюбу «Арсэнал», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт[6]. Сумма трэнсфэру не была афіцыйна агучана, але, як мяркуецца, складае каля 8,3 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу ў матчы супраць «Сток Сіці», які скончыўся перамогаў «кананіраў» зь лікам 1:0[8].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2007 годзе быў выкліканы ў моладзевую зборную Гішпаніі на чэмпіянат Эўропы 2009 году, дзе адгуляў усе тры матчы. 6 жніўня 2009 году Манрэаль згуляў свой першы матч за нацыянальную зборную Гішпаніі, выйшаўшы на замену на апошнія 15 хвілінаў у матчы супраць зборнай Македоніі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014, 2015, 2017
«Рэал Сасьедад»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Nacho Monreal // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ MONREAL nacho eraso // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Nacho Monreal Eraso // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ https://web.archive.org/web/20190202003211/https://img.fifa.com/image/upload/hzfqyndmnqazczvc5xdb.pdf
- ↑ Монреаль перешёл из «Осасуны» в «Малагу»(недаступная спасылка). championat.ru
- ↑ Nacho Monreal agrees to join Arsenal. Arsenal F.C.
- ↑ Wenger finally buys as Arsenal manager lands £8.3m Malaga defender Monreal. Mail Online.
- ↑ Team news: Monreal handed start on Arsenal debut against Stoke City. Goal.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Малягі»
- Профіль на transfermarkt.co.uk
- Статыстыка на National Football Teams