Перайсьці да зьместу

Санці Касорля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Санці Касорля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 сьнежня 1984(1984-12-13)[1][2][3][…] (40 гадоў)
Рост 165 см
Вага 66 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Авіеда
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2004 Вільярэал Б[d] 40 (4)
2003—2006 Вільярэал 54 (2)
2006—2007 Рэкрэатыва Ўэльва 34 (7)
2007—2011 Вільярэал 127 (23)
2011—2012 Маляга 38 (9)
2012—2018 Арсэнал Лёндан 129 (25)
2018—2020 Вільярэал 70 (15)
2020—2023 Аль-Сад[d] 55 (23)
2023—4 Рэал Авіеда 56 (3)
Зборныя
2004—2006 Гішпанія (да 21)[d] 7 (0)
2008—2019 Гішпанія 81 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 чэрвеня 2025.

Сант’я́га «Са́нці» Касо́рля Ганса́лес (па-гішпанску: Santiago «Santi» Cazorla González; нар. 13 сьнежня 1984 году, Льянэра, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рэал Авіеда» і былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Санці пачынаў гуляць у футбол у акадэміі астурыйскага клюбу «Авіеда». Ва ўзросьце 17 гадоў ён апынуўся ў «Вільярэале», дзе гуляў спачатку ў дублі. 30 лістапада 2003 году Касорля дэбютаваў і ў асноўнай камандзе, згуляўшы адну хвіліну ў матчы супраць «Дэпартыва» (1:0).

У сэзоне 2004—2005 гадоў Касорля быў ужо гульцом асновы, у 2005 годзе ён таксама дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, дзе «Вільярэал» дайшоў да паўфіналу. 7 ліпеня 2006 году Касорля перайшоў у «Рэкрэатыва» за 600 тысяч эўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. «Вільярэал» захаваў магчымасьць выкупіць гульца за 1,2 млн эўра. 27 жніўня Санці дэбютаваў у матчы супраць «Мальёркі» (1:1). Паўабаронца правёў у «Рэкрэатыва» моцны сэзон, пасьля заканчэньня якога атрымаў тытул футбаліста году ў Гішпаніі паводле вэрсіі часопіса «Don Balon».

Добра зарэкамендавалы сябе Касорля зноўку стаў патрэбен «Вільярэалу», і той скарыстаўся пунктам у кантракце аб магчымым вяртаньні. У першым пасьля вяртаньня сэзоне Санці зноўку паказаў добрую гульню й стаў важнай часткай выніковага посьпеху каманды (2-е месца ў Ля Лізе). Паўабаронца забіў 5 мячоў і мноства разоў асыставаў нападнікам «Вільярэалу» Джузэпэ Росі й Кахвэджы Ніхату.

26 ліпеня 2011 году за 19 млн эўра перайшоў у іншы гішпанскі клюб «Малягу».

7 жніўня 2012 году ангельскі «Арсэнал» паведаміў аб падпісаньні Касорлі[5]. Ягоны пераход стаў трэцім значным трансфэрам для «Арсэналу» у тым сэзоне пасьля Лукаса Падольскага й Аліўе Жыру. Дэбют у ноым клюбе быў вельмі ўдалым, то бок у першым матчы супраць «Сандэрлэнду» Санці быў абраны гульцом сустрэчы. У верасьні Касорля забіў адзін з галоў ў браму «Лівэрпулу» ў гасьцявым матчы на Энфілдзе (0:2).

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 траўня 2008 году Санці дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Гішпаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Пэру, які скончыўся зь лікам 2:1 на карысьць гішпанскіх футбалістаў[6].

«Арсэнал»:

«Аль-Сад»:

Гішпанія

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]