Альвара Нэгрэда
Альвара Нэгрэда | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 жніўня 1985[1][2][3] (39 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 2005—2007 2007—2009 2009 2009—2013 2013—2015 2014—2015 2015—2017 2016—2017 2017—2018 2018—2020 2020—2024 2024 |
Раё Вальекана Рэал Мадрыд Кастыльля Альмэрыя Рэал Мадрыд Сэвільля Манчэстэр Сіці → Валенсія (арэнда) Валенсія → Мідлзбра (арэнда) Бэшыкташ Аль-Наср Кадыс Рэал Вальядалід |
12 (1) 65 (22) 70 (31) 0 (0) 139 (70) 32 (9) 30 (5) 25 (5) 36 (9) 35 (9) 36 (25) 97 (16) 12 (1) |
Зборныя | ||
2009—2013 | Гішпанія | 21 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
А́львара Нэгрэ́да Са́нчэс (па-гішпанску: Álvaro Negredo Sánchez; нарадзіўся 20 жніўня 1985 году, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сэзонах 2007—2008 і 2008—2009 гадоў Альвара станавіўся найлепшым бамбардзірам «Альмэрыі», забіўшы 13 і 19 мячоў адпаведна[4]. У ліпені 2009 году перайшоў у склад мадрыдзкага «Рэалу» за 5 млн эўра.
21 жніўня 2009 году Нэгрэда афіцыйна стаў гульцом «Сэвільлі». Сума ўгоды не паведамляецца, але, паводле чуткаў, яна склала каля 15 мільёнаў эўра. «Галяктыкас» пакінулі за сабой права выкупіць форварда на працягу двух гадоў.
19 ліпеня 2013 году «Манчэстэр Сіці» абвесьціў аб падпісаньні з Нэгрэда чатырохгадовага кантракту, як паведамляецца, сума трансэфру склала 16,4 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. У клюб Прэм’ер-Лігі неўзабаве папоўніў аднаклюбнік Альвара Хэсус Навас.
Нэгрэда дэбютаваў у ангельскай лізе 19 жніўня 2013 году, выйшаўшы на замену суайчыньніку Давіду Сыльву ў пераможным 4:0 хатнім матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд». Свой першы гол футбаліст забіў ужо ў наступным матчы 25 жніўня, аднак гэтае не дазволіла «мяшчанам» атрымаць перамогу ў «Кардыф Сіці» (2:3). 1 верасьня 2014 году Альвара перайшоў у склад «Валенсіі» на правах арэнды, аднак гішпанскі клюб, паводле пагадненьня, мае магчымасьць выкупіць у наступным трансфэр гульца.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]6 кастрычніка 2009 году Нэгрэда атрымаў свой першы выклік у зборную Гішпаніі ад Вісэнтэ дэль Боске, у матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Армэніі, з-за траўмаў Давіда Вільлі й Даніеля Гуісы. Дэбютаваў замяніўшы ў гэтым матчы Фэрнанда Торэса ў пачатку другога тайма.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Сэвільля»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2010
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2014
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2014
«Аль-Наср»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі ААЭ: 2020
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Álvaro Negredo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в NEGREDO alvaro sanchez // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Álvaro Negredo Sánchez // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Испания. Альваро Негредо. championat.ru
- ^ City tie up Negredo deal. Sun+
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце «Сэвільлі»
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Мадрыдзе
- Гішпанскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Гішпаніі
- Футбалісты клюбу «Раё Вальекана» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Альмэрыя»
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Сіці»
- Футбалісты клюбу «Валенсія»
- Футбалісты клюбу «Мідлзбра»
- Футбалісты клюбу «Бэшыкташ» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Аль-Наср» Дубай
- Футбалісты клюбу «Кадыс»
- Футбалісты клюбу «Рэал» Вальядалід