Перайсьці да зьместу

Арыц Адурыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арыц Адурыс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лютага 1981(1981-02-11)[1][2][3] (44 гады)
Рост 1,82 м
Вага 77 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000 Аўрэра[d] 25 (8)
2000—2003 Більбао Атлетык[d] 90 (18)
2002—2003 Атлетык Більбао 3 (0)
2003—2004 Бургас[d] 36 (16)
2004—2005 Рэал Вальядалід 46 (20)
2005—2008 Атлетык Більбао 82 (22)
2008—2010 Мальёрка 69 (23)
2010—2012 Валенсія 58 (17)
2012—2020 Атлетык Більбао 231 (96)
Зборныя
2006—2019 Басконія[d] 13 (12)
2010—2017 Гішпанія 13 (2)

Арыц Адурыс Субэльдыя (па-басконску: Aritz Aduriz Zubeldia; нар. 11 лютага 1981 году, Сан-Сэбастыян, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, нападнік.

Займацца футболам Арыц пачаў у клюбе «Антыгуока», аматарскім юнацкім клюбе з Сан-Сэбастыяну. У 1999 годзе нападнік заключыў першы прафэсійны кантракт — з клюбам «Аўрэра» з гораду Віторыя, які ў той час выступаў Сэгунда Б1. На маладога форварда зьвярнулі ўвагу прадстаўнікі самага знакамітага клюбу Краіны Баскаў — «Атлетыку» зь Більбао. Наступны сэзон Арыц Адурыс пачаў футбалістам рэзэрвовай каманды «львоў». У «Атлетыку» нападнік адыграў 3 сэзоны, за гэты час правёўшы за асноўны склад усяго 3 матчы.

У 2004 годзе Арыц сышоў з «Атлетыку», перайшоўшы ў клюб Сэгунды Б1 «Бургас». Сэзон у новай камандзе стаў для яго пасьпяховым: 16 забітых мячоў у 36 матчах. Наступны сэзон форвард правёў у дывізыёне рангам вышэй, яго запрасіў клюб Сэгунды «Вальядалід». За паўтара сэзону ў «Вальядалідзе» Арыц правёў 46 матчаў, у якіх забіў 20 мячоў; у зімовае трансфэрнае акно сэзону 2005—2006 гадоў Адурыс зьмяніў клюб: яго зноўку запрасіў да сябе «Атлетык». Другое прышэсьце ў клюб зь Більбао стала для футбаліста куды больш удалым, чым першае: за два з паловай сэзону Арыц правёў за «львоў» 82 матчы, адзначыўшыся 22 галамі.

У 2008 годзе, па заканчэньні кантракту з «Атлетыкам», форвард перайшоў у «Мальёрку»[6], падпісаўшы з клюбам чатырохгадовы кантракт. У 2010 годзе Адурыс, які стаў найлепшым бамбардзірам «Мальёркі» мінулага сэзону, перайшоў у склад «Валенсіі»[7]. Улетку 2012 году Арыц зноўку зьмяніў клюб, падпісаўшы — у трэці раз за кар’еру — пагадненьне з «Атлетыкам»[8].

У 2010 годзе нападнік упершыню ў сваёй кар’еры атрымаў выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборных Летувы й Шатляндыі[9].

«Атлетык»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]