Паблё Мартын Паэс Гавіра
| Паблё Мартын Паэс Гавіра | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 жніўня 2004[1] (21 год) | |
| Рост | 173 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барсэлёна | |
| Нумар | 6 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021 | Барсэлёна Б[d] | 3 (0) |
| 2021— | Барсэлёна | 108 (6) |
| Зборныя | ||
| 2016 | Каталёнія (да 12)[d] | 7 (0) |
| 2019—2020 | Каталёнія (да 16)[d] | 4 (0) |
| 2021— | Гішпанія | 28 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Па́блё Марты́н Па́эс Гаві́ра (па-гішпанску: Pablo Martín Páez Gavira; нар. 5 жніўня 2004 году), больш вядомы як Га́ві (гішп. Gavi) — гішпанскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца «Барсэлёны» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Дзякуючы здольнасьцям гульца часьцяком параўноваюць з Чаві і Андрэсам Іньестам[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца футболам у роднай Андалюзіі, дзе, у тым ліку, праходзіў навучаньня ў сэвільскім «Бэтысе». У веку 11 гадоў далучыўся да акадэміі «Барсэлёны»[3]. У верасьні 2020 году склаў свой першы прафэсійны кантракт, пасьля чаго быў прасунуты ў другую дружыну клюбу. Дзякуючы шыкоўным выступам у складзе «Барсэлёны Б», Гаві быў запрошаны да трэнаваньняў з асноўнай камандай перад пачаткам сэзону 2021—2022 гадоў. У хуткасьці паўабаронца зарэкамэндаваў сябе і 29 жніўня 2021 году дэбютаваў у кашулі «Барсэлёны» ў матчы Ля-Лігі супраць «Хэтафэ», замяніўшы на 73-й хвіліне гульні Сэржы Рабэрта. 18 сьнежня 2021 году гулец адзначыўся першым голам у складзе «сіне-гранатавых», пацэліўшы матч у браму «Эльчэ». У дэбютны сэзон Гаві стаў трывалым гульцом асноўнага складу. У чэрвені 2023 году маладзён падоўжыў працоўную ўгоду да чэрвеня 2026 году[30].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гулец прайшоў праз шэраг юнацкіх зборных краіны, але яшчэ ў верасьні 2021 году быў выкліканы Люісам Энрыке да нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Дэбют Гаві прыпаў на паўфінальны матч Лігі нацыяў УЭФА супраць зборнай Італіі ў кастрычніку 2021 году, дзякуючы чаму паўабаронца стаў наймаладзейшым футбалістам зборнай у гісторыі[4]. У 2022 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай на чэмпіянат сьвету ў Катары, дзе зьявіўся на полі ва ўсіх чатырох матчах каманды[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2023, 2025
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2025
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2023, 2025
Гішпанія:
- Пераможца Лігі нацыяў: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д https://www.worldfootball.net/player_summary/gavi/
- ^ Hunter, Graham (28.09.2021). «Ansu Fati and Gavi are Barcelona’s future rising from the depths of a lost season». ESPN.
- ^ Sanderson, Tom (30.07.2021). «FC Barcelona Preseason Has Seen Coach Ronald Koeman Find New 'Golden Boys'». Forbes.
- ^ Lowe, Sid (8.10.2021). «How 17-year-old Gavi became Spain’s present and future». ESPN.
- ^ «Spain at the 2022 World Cup: who is in Luis Enrique’s 26-man squad?». Reuters.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Барсэлёна — цяперашні склад
|
|---|
|
1 тэр Штэген · 3 Бальдэ · 4 Арауха · 5 Кубарсі · 6 Гаві · 7 Торэс · 8 Пэдры · 9 Левандоўскі · 10 Ямаль · 11 Рафіньня · 13 Ж. Гарсія · 14 Рашфард · 15 Крыстэнсэн · 16 Фэрмін · 17 Касадо · 18 Мартын · 20 Ольма · 21 дэ Ёнг · 22 Бэрналь · 23 Кундэ · 24 Э. Гарсія · 25 Шчэнсны · 28 Барджы · Трэнэр: Флік |