Альвара Арбэлёа
| Альвара Арбэлёа | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 студзеня 1983[1][2][3][…] (43 гады) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1991—2002 | Рэал Сарагоса | 98 |
| 2002—2003 | Рэал Мадрыд C[d] | 16 (0) |
| 2003—2006 | Рэал М. Кастыльля[d] | 84 (0) |
| 2004—2006 | Рэал Мадрыд | 2 (0) |
| 2006—2007 | Дэпартыва Ля-Каруньня | 20 (0) |
| 2007—2009 | Лівэрпул | 66 (2) |
| 2009—2016 | Рэал Мадрыд | 153 (3) |
| 2016—2017 | Ўэст Гэм Юнайтэд | 3 (0) |
| Зборныя | ||
| 2001 | Гішпанія (да 19)[d] | 4 (0) |
| 2005 | Гішпанія (да 21)[d] | 1 (0) |
| 2008—2013 | Гішпанія | 56 (0) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2026— | Рэал Мадрыд | |
Альва́ра Арбэлёа Ко́ка (па-гішпанску: Álvaro Arbeloa Coca; нар. 17 студзеня 1983 году, Саляманка, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету й Эўропы ў складзе зборнай Гішпаніі. Гуляе пераважна на пазыцыі правага абаронцы, аднак можа гуляць у якасьці цэнтральнага абаронцы. Сёньня займае пасаду галоўнага трэнэра клюбу «Рэал».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Альвара быў падпісаны мадрыдзкім «Рэалам» у зусім юным узросьце й пачаў выступаць за юнацкую каманду клюбу, якую ў той час трэніраваў Рафаэль Бэнітэс. Зь цягам часу ён стаў сталым гульцом рэзэрвовай каманды й двойчы згуляў за асноўны склад, аднак так і ня здолеў там замацавацца. 24 ліпеня 2006 году Арбэлёа перайшоў у «Дэпартыва», матываваўшы гэты трансфэр жаданьнем рэгулярна гуляць.
«Лівэрпул»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Неўзабаве ён прыцягнуў увагу «Лівэрпула», і 31 студзеня 2007 году перайшоў у гэты ангельскі клюб. Сума ўгоды склала 2,5 мільёну фунтаў, прычым 50% зь іх атрымаў «Рэал». Ягоны дэбют у «Лівэрпулі» адбыўся 10 лютага ў матчы супраць «Ньюкаслу», які скончыўся паразай ягонай каманды. Альвара ў гэтай сустрэчы выйшаў на замену Джэрмэйну Пэнанту. Аднак паўнавартасным ягоным дэбютам варта лічыць матч супраць «Барсэлёны» на Камп Ноў, які адбыўся 21 лютага ў рамках 1/8 розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Арбелёа выйшаў на гэтую гульню ў стартавым складзе на пазыцыю левага абаронцы. Ягонай прамой задачай было зачыніць у гаспадароў Ліянэля Мэсі.
7 красавіка 2007 году Арбелёа забіў свой першы гол за «Лівэрпул», стаўшы тым самым першым за 14 з паловай гадоў гульцом «Лівэрпула», якія носяць футболку з другім нумарам, які вызначыўся ў афіцыйным матчы, і першым за такі ж тэрмін другім нумарам, які забіў гол у Прэм’ер-Лізе. Перад сэзонам 2007—2008 гадоў Альвара зьмяніў нумар «2» на нумар «17», які вызваліўся пасьля сыходу з каманды Крэйга Бэламі.
Вяртаньне ў «Рэал»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]29 ліпеня 2009 году было абвешчана, што «Рэал» і «Лівэрпул» дасягнулі пагадненьня аб перадачы Арбелёа ў гішпанскі клюб. Сума трансфэру склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў[4].
Зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]27 сакавіка 2008 году адбыўся дэбют Альвара у нацыянальнай зборнай Гішпаніі. На 73-й хвіліне таварыскага матчу супраць італьянцаў Арбелёа выйшаў на замену Сэрхіё Рамасу.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэал Мадрыд
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2014
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гішпанія
- Чэмпіён Эўропы: 2008, 2012
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Бронзавы прызэр Кубка Канфэдэрыцыяў: 2009
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.realmadrid.com/en/football/squad/alvaro-arbeloa-coca
- ↑ Álvaro Arbeloa // FBref (анг.)
- ↑ ARBELOA alvaro coca // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Alvaro Arbeloa. Sky Sports.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце Рэал Мадрыд
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
Рэал Мадрыд — цяперашні склад |
|---|
|
1 Куртуа · 2 Карвахаль · 3 Мілітан · 4 Аляба · 5 Бэлінггэм · 6 Камавінга · 7 Вінісіюс · 8 Вальвэрдэ · 10 Мбапэ · 11 Радрыгу · 12 Аляксандар-Арнальд · 13 Лунін · 14 Чуамэні · 15 Гюлер · 16 Г. Гарсія · 17 Асэнсіё · 18 Карэрас · 19 Сэбальяс · 20 Ф. Гарсія · 21 Дыяс · 22 Рудыгер · 23 Мэндзі · 24 Гёйсэн · 30 Мастантуона · Трэнэр: Арбэлёа |
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Гішпаніі
- Футбалісты клюбу «Рэал» Сарагоса
- Футбалісты клюбу «Рэал Мадрыд Кастыльля»
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Дэпартыва» Ля-Каруньня
- Футбалісты клюбу «Лівэрпул»
- Футбалісты клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд»
- Футбалісты зборнай Гішпаніі
- Гішпанскія футбалісты
