Хасэ Люіс Гая
| Хасэ Люіс Гая | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 траўня 1995[1][2] (31 год) | |
| Рост | 172 см | |
| Вага | 64 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Валенсія | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2014 | Валенсія Мэстальля[d] | 65 (3) |
| 2012— | Валенсія | 321 (8) |
| Зборныя | ||
| 2013 | Гішпанія (да 18)[d] | 2 (0) |
| 2013 | Гішпанія (да 20)[d] | 4 (0) |
| 2013—2014 | Гішпанія (да 19)[d] | 11 (1) |
| 2014—2017 | Гішпанія (да 21)[d] | 15 (1) |
| 2018— | Гішпанія | 22 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Хасэ Люіс Гая Пэньня (па-каталянску: José Luis Gayà Peña; нар. 25 траўня 1995 году) — гішпанскі футбаліст, абаронца і капітан клюбу «Валенсія» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Разам са зборнай браў удзел у міжнародных спаборніцтвах найвышэйшага ўзроўню.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Выхаванец «Валенсіі», дзе ад пачатку займаў пазыцыю нападніку і нават аднойчы забіў 60 галоў за год, калі выступаў у клюбнай акадэміі. Апасьля перакваліфікаваўся ў левага абаронцу[3]. Мае выступы ў складзе рэзэрвовай каманды, разам зь якой дэбютаваў яшчэ ў веку 16 гадоў у матчы супраць «Андоры». У галоўнай дружыне клюбу дэбютаваў 30 кастрычніка 2012 году ў кубкавым матчы супраць «Льягастэры». Правёў усе 90 хвілін у асноўным складзе, а ягоны клюб здабыў перамогу зь лікам 2:0[4]. У сьнежні 2013 году выйшаў у складзе валенсійцаў на матча Лігі Эўропы супраць расейскага «Кубані»[5]. Дэбют у Ля Лізе прыпаў на 27 красавіка 2014 году адразу супраць гішпанскага чэмпіёну — «Атлетыка»[6]. Пад кіраўніцтвам трэнэра Нуну Эшпірыту Санту з сэзону 2014—2015 гадоў стаў гульцом асноўнага складу. У траўні 2015 году працягнуў працоўны кантракт ажно да 2020 году[7][8].
У траўні 2018 году Гая зноўку пагадзіўся на абнаўленьні працоўнага пагадненьня, якое цяпер было да 2023 году[9]. Выкупная сума гульца павысілася да 100 млн эўра. У кастрычніку таго ж году, дзякуючы пільнай гульні дапамог клюбу захаваць браму ад нападаў «Манчэстэр Юнайтэду», чым быў дададзены ESPN FC да каманды зорак тыдня ў Лізе чэмпіёнаў[10]. Гулец асыставаў Кевіну Гамэйро ў фінале Кубка Гішпаніі 2019 году, калі «Валенсія» здабыла тытул, перагуляўшы «Барсэлёну[11]» зь лікам 2:1. У сакавіку 2020 году падхапіў каранавірус. У адсутнасьць Дані Парэха быў абраны капітанам клюбу[12], а апасьля стаў стала выконваць гэтую ролю. У 2022 году быў блізкі да здабыцьця чарговага Кубку Гішпаніі, але валенсійцы атрымалі паразу ў сэрыі пэнальці. Уласны штрафны ўдар у тым матчы Гая рэалізаваў. 19 кастрычніка 2022 году склаў новую ўгоду з клюбам тэрмінам да 2027 году[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў прыцягвацца яшчэ да матчаў юнацкіх зборных Гішпаніі. У траўні 2015 году быў выкліканы да нацыянальнай зборнай Гішпаніі на матчы супраць зборных Коста-Рыкі і Беларусі, але дэбюту не адбылося. Свой першы матч у складзе пірэнэйцаў згуляў 11 верасьня 2018 году у розыгрышу Лігі нацыяў. Супернікам стала зборнай Харватыі, якая была ўшчэнт перагуляная зь лікам 6:0. У 2021 годзе быў улучаны да складу зборнай на чэмпіянат Эўропы 2020 году. Паспрыяў перамозе зборнай Гішпаніі ў паўфінале супраць зборнай Харватыі. Быў улучаны да складу зборнай на чэмпіянат сьвету 2022 годзу, але праз траўму на трэнаваньні ў Катары быў выкрасьлены з складу.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Валенсія»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ José Gayá // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ José Luis Gayà // FBref (анг.)
- ↑ Cartlidge, David (3.02.2015). «Valencia’s latest left-back sensation chased by Arsenal and yet to commit at Mestalla». FourFourTwo.
- ↑ Aldunate, Ramiro (30.10.2012). «El Valencia resuelve a balón parado». Marca
- ↑ Ramírez, Delfín (12.12.2013). «Kuban exit after Valencia draw». UEFA.
- ↑ «Garcia goal opens up gap». ESPN FC.
- ↑ «José Luis Gayà renews contract through to 2020». Valencia CF.
- ↑ Álvarez, Fernando (8.05.2015). «Gayá renueva hasta 2020». Marca
- ↑ «José Luis Gayà signs new five-year Valencia contract». Diario AS.
- ↑ Ames, Nick (4.10.2018). «Champions League: Lionel Messi, Neymar and Paulo Dybala in team of the week». ESPN.
- ↑ Lowe, Sid (25.05.2019). «Valencia shock Barcelona in Copa del Rey final despite Messi’s best efforts». The Guardian.
- ↑ «Gayà luce por primera vez el brazalete de capitán como titular». Super Deporte
- ↑ «Gayà renueva con el Valencia hasta 2027». Sport.