Сантандэр (горад)
| Сантандэр | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Кантабрыя | ||||
| Правінцыя | Кантабрыя | ||||
| Першыя згадкі | 1068 | ||||
| Дата заснаваньня | 9 студзеня 1755 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Santander[d] | Гема Ігуаль Ортыс[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 34 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 15 м[1] | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 43°28′ пн. ш. 3°48′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 179 921 чал. (2011) | ||||
| Этнахаронімы | santanderino, santanderina, santanderín[2], santanderina[2], santanderino[2], santanderinos[2], santanderines[2], santanderí[3], santanderina[3], santanderins[3] і santanderines[3] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 942 | ||||
| Паштовы індэкс | 39001–39012 | ||||
| Нумарны знак | S | ||||
| Сайт | ayto-santander.es | ||||
| Сантандэр на мапе Гішпаніі Сантандэр | |||||
Сантандэ́р (па-гішпанску: Santander) — партовы горад на паўночным узьбярэжжы Гішпаніі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнага раёну, а таксама правінцыі й Аўтаномнае Супольнасьці Кантабрыя. Сантандэр разьмешчаны на беразе Атлянтычнага акіяна й як тыповы прыморскі горад выцягнуўся ўздоўж берагу. Пасьля катастрафічнага пажару ў 1941 годзе, які доўжыўся двое содняў, цэнтар гораду падвергнуўся перабудове, і таму Сантандэр небагаты на гістарычныя славутасьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Некаторыя гісторыкі лічаць, што на месцы сучаснага Сантандэра мог знаходзіцца рымскі порт, які ўпершыню згадваецца ў час вайны супарць кантабраў у 26 годзе н. э.[4]
Не зважачы ня тое, што горад упершыню згадваецца ў 1068 году падчас кіраваньня Санча II, важнай падзеяй для гісторыі Сантандэру зьяўляецца стварэньне ў IX стагодзьдзі Альфонсам II абацтва Сьвятых Целаў (гішп. Abadía de los Cuerpos Santos), куды перанесьлі мошчы сьвятых Эмэтэрыё й Сэлядоніё. Паводле легенды, гэтыя сьвятыя былі абезгалоўленыя за адмову адысьці ад хрысьціянскай веры ў часы ганеньняў Дыяклетыяна. Пазьней іхныя галовы былі пакладзены ў каменную лодку, каб захаваць іх ад надыходу арабаў-мусульманаў і калі лодка наблізілася да Сантандэру, тыя цудадзейным чынам падзяліліся, а мошчы знайшлі свой новае прытулак ля ўзгорка Самаростра.
11 ліпеня 1187 году кароль Альфонса VIII прызначыў абата Сьвятых Целаў сэньёрам гораду, а таксама надаў яму асаблівыя правы й перавагі для палягчэньня гандлю, марскога суднаходзтва, рыбалоўства і іншага дзеяньня[5].
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асноўным відам транспарту ў Сантандэры зьяўляецца аўтамабіль. Гарадзкія аўтобусы належаць муніцыпалітэту, аднак, таксама аўтобусныя перавозкі ажыцьцяўляюцца кампаніяй ALSA, праз даччыную кампанію Astibus.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-hkn4gt/Santander/?zoom=19¢er=43.46216%2C-3.81001&popup=43.46236%2C-3.80998
- 1 2 3 4 5 Academia de la Llingua Asturiana Diccionariu de l'Academia de la Llingua Asturiana (астур.) — 2000. — ISBN 978-84-8168-208-3
- 1 2 3 4 santanderí (adjectiu) - Lèxic Obert Flexionat de Català
- ↑ Santander. Historia. portal.ayto-santander.es
- ↑ Historia de Santander en Cantabria 102 municipios. cantabria102municipios.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ayuntamiento de Santander. Афіцыйная старонка
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |