Перайсьці да зьместу

Дыегу да Сылва Коста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дыегу да Сылва Коста
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1988(1988-10-07)[1][2] (36 гадоў)
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006 Брага 2 (1)
2006 Пінафіел 13 (5)
2007—2009 Атлетыка Мадрыд 0 (0)
2007 Брага 6 (0)
2007—2008 Сэльта 30 (6)
2008—2009 Альбасэтэ 35 (9)
2009—2010 Рэал Вальядалід 36 (9)
2010—2014 Атлетыка Мадрыд 94 (43)
2012 Раё Вальекана 16 (10)
2014—2017 Чэлсі 89 (52)
2017—2020 Атлетыка Мадрыд 61 (12)
2021 Атлетыку Мінэйру 15 (4)
2022—2023 Ўулвэргэмптан 23 (1)
2023—2024 Батафогу 12 (3)
2024 Грэмію 20 (7)
Зборныя
2013 Бразылія 2 (0)
2014—2018 Гішпанія 24 (10)

Дые́гу да Сы́лва Ко́ста (па-партугальску: Diego da Silva Costa; нар. 7 кастрычніка 1988 году, Лагарту, Бразылія) — бразыльскі й гішпанскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Дыегу Коста пачынаў гуляць у футбол у штаце Сан-Паўлу. У лютым 2006 году падпісаў кантракт з партугальскім клюбам «Брага», але выступаў толькі за рэзэрвовую каманду клюбу. Улетку 2006 году на правах арэнды адправіўся ў клюб «Пінафіел».

У сьнежні 2006 году быў прададзены ў «Атлетыка» за 1,5 млн эўра, аднак неўзабаве быў арэндаваны «Брагай» да канца сэзону. У тым сэзоне Дыегу Коста забіў свой першы гол за «Брагу» ў браму італьянскай «Пармы» ў розыгрышы Кубка УЭФА. Наступныя два сэзоны Коста правёў у арэндзе ў «Сэльце» й «Альбасэтэ». 8 ліпеня 2009 году Коста перайшоў у «Вальядалід» як частка ўгоды аб пераходзе Сэрхіё Асэнха ў «Атлетыка». Аднак у наступным сэзоне вярнуўся ў «Атлетыка», дзяўючы выдатным выступам за клюб.

У канцы ліпеня 2011 году на перадсэзонным зборы «Атлетыка» Дыегу Коста атрымаў сур’ёзную траўму калена, з-за якой прапусьціў палову сэзона. У студзені нападнік на правах арэнды перайшоў у «Раё Вальекана», у складзе якога ў 16 матчах забіў 10 мячоў. Улетку 2012 году вярнуўся ў «Атлетыка». Улетку 2013 году ангельскі «Лівэрпул» намагаўся выкупіць гульца, але зьдзелка не адбылася, а ўжо на старце новага сэзону 2012—2013 гадоў пасьля сыходу з клюбу Радамэля Фалькао Дыегу стаўся сапраўдным лідэрам клюбу, стала забіваючы мячы за «матрацнікаў».

Калі Дыегу прайшоў мэдычны агляд у чэрвені[3], «Чэлсі» 1 ліпеня 2014 году абвесьціла пацьвердзіла дамоўленасьць, якая была дасягнута з мадрыдзкім «Атлетыка» на пераход Косты. Паводле дамовы «Чэлсі» выплаціў за гульца 32 млн фунтаў стэрлінгаў[4]. 15 ліпеня лёнданскі клюб афіцыйна пацьвердзіў завяршэньне зьдзелкі. Дыегу Коста падпісаў кантракт на пяць гадоў, зарабляючы пры гэтам 150 тысячаў фунтаў на тыдзень[5][6].

Дыегу Коста быў выкліканы ў зборную Бразыліі 4 сакавіка 2013 году для ўдзелу ў таварыскіх гульнях супраць зборных Італіі й Расеі. Дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў гульні супраць Італіі, якая скончылася зь лікам 2:2.

Аднак у кастрычніку 2013 году Дыегу атрымаў выклік у зборную Гішпаніі, паколькі валодае яшчэ й гішпанскім грамадзянствам[7]. Коста зрабіў канатковы выбар на карысьць гішпанскай каманды, зрабіўшы афіцыйны запыт у ФІФА на дазвол удзелу ў міжнародных матчых на баку зборнай Гішпаніі. 5 сакавіка 2014 году Коста дэбютаваў у складзе зборнай Гішпаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі.

«Атлетыка»:

«Чэлсі»:

«Атлетыку Мінэйру»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]