Ікер Касыльяс
Ікер Касыльяс | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 траўня 1981[1][2] (44 гады) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—1999 | Рэал Мадрыд C[d] | 26 (0) |
1999—2000 | Рэал Мадрыд Кастылья[d] | 4 (0) |
1999—2015 | Рэал Мадрыд | 510 (0) |
2015—2020 | Порту | 116 (0) |
Зборныя | ||
1996 | Гішпанія (да 15)[d] | 1 (0) |
1999 | Гішпанія (да 18)[d] | 4 (0) |
1999 | Гішпанія (да 20)[d] | 2 (0) |
1999—2000 | Гішпанія (да 21)[d] | 5 (0) |
Ікер Касыльяс Фэрнандэс (па-гішпанску: Iker Casillas Fernández; нар. 25 лістапада 1981 году ў Талёса, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, брамнік. Мае выступы за нацыянальную зборную Гішпаніі. Чэмпіён Эўропы (2008, 2012) і чэмпіён сьвету (2010), рэкардсмэн зборнай Гішпаніі па колькасьці згуляных матчаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рэал Мадрыд»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касыльяс нарадзіўся ў Мадрыдзе ў 1981 годзе. У «Рэал» трапіў у 8-гадовым узросьце. Касыльяс выступаў у складзе гішпанскіх зборных, якія перамагалі ў Кубку мэрыдыяна й моладзевым першынстве сьвету ў 1999 годзе. У сэзоне 1999—2000 гадоў Касыльяс заявіў пра сябе ў поўны голас: ён замяніў траўмаванага Бода Ільгнэра й дапамог мадрыдцам перамагчы ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЭФА ў матчы з «Валенсіяй». Неўзабаве Касыльяс згубіў форму, што дазволіла Сэсару Санчэсу стаць асноўным брамнікам «Рэала», але Ікер вярнуў сабе месца ў стартавым складзе, замяніўшы вэтэрана ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2001—2002 гадоў у матчы з «Баерам». Выйшаўшы на поле, Касыльяс зрабіў сэрыю выдатных «сэйваў» і дапамог «Рэалу» перамагчы зь лікам 2:1. Сэзон 2002—2003 гадоў кіпэр зноў правёў у статусе першага нумару, не атрымаўшы ні адной траўмы, і абараняў гонар клюбу ў 15 матчах Лігі чэмпіёнаў і 38 паядынках нацыянальнага першынства, па выніках якога «Рэал» вярнуў сабе званьне чэмпіёна.
У сэзоне 2003—2004 гадоў Ікер прапусьціў толькі адну сустрэчу, але гэта ня выратавала «каралеўскі клюб»: «Рэал Мадрыд» ня здолеў адстаяць чэмпіёнскі тытул і саступіў у фінале Кубка Гішпаніі.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля дэбюту ў зборнай у матчы са швэдамі ў якасьці запаснога брамніка адправіўся на Эўра-2000, дзе так і ня выйшаў на поле. Праз два гады на чэмпіянаце сьвету ў Японіі й Паўднёвай Карэі Касыльяс павінен быў стаць дублёрам Сант’яга Каньісарэса, але з-за траўмы апошняга, выбыўшага з складу ў апошні момант, Касыльяс дэбютаваў у фінальных турнірах чэмпіянатаў сьвету ў матчы супраць Парагваю, стаўшы асноўным галкіпэрам зборнай і героем гульні зь ірляндцамі: перамога гішпанцаў па пэнальці дазволіла ім выйсьці ў чвэрцьфінал.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэал
- Чэмпіён Гішпаніі (5): 2001, 2003, 2007, 2008, 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі (2): 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі па футболе (4): 2001, 2003, 2008, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2000, 2002, 2014
- Уладальнік Супэркубка УЭФА (2): 2002, 2014
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка (2): 1998, 2002
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гішпанія
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы (2): 2008, 2012
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2009 году сустракаецца з гішпанскай спартовай тэлевядучай Сарай Карбанэра. Іхны раман запомніўся гледачам чэмпіянату сьвету-2010 у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гарачым пацалункам у прамым этэры перад тэлекамэрамі падчас пасьляматчавага інтэрвію Карбанэра з Касыльясам пасьля перамогі гішпанцаў у фінале[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.) (гішп.) (фр.)
- Неафіцыйны сайт заўзятараў гульца (рас.)
- Профіль на афіцыйным сайце «Рэал Мадрыд» (анг.) (гішп.)