Перайсьці да зьместу

Жаан Капдэвіля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жаан Капдэвіля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 лютага 1978(1978-02-03)[1][2] (48 гадоў)
Рост 182 см
Вага 79 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1997 Тарэга[d] 34 (3)
1997—1998 Эспанёл Б[d] 45 (4)
1998—1999 Эспанёл 29 (4)
1999—2000 Атлетыка Мадрыд 31 (2)
2000—2007 Дэпартыва Ля-Каруньня 179 (15)
2007—2011 Вільярэал 140 (15)
2011—2012 Бэнфіка 5 (0)
2012—2014 Эспанёл 31 (0)
2014 Норт-Іст Юнайтэд[d] 12 (0)
2015 Льерс 4 (0)
2016—2017 Санта-Калёма 2 (2)
Зборныя
1998—2000 Гішпанія (да 21)[d] 13 (0)
2000 Гішпанія (да 23)[d] 4 (0)
2002—2011 Гішпанія 60 (4)
2002—2013 Каталёнія[d] 10 (0)

Жаан Капдэвіля-і-Мэндэс (па-каталянску: Joan Capdevila i Méndez; нар. 3 лютага 1978 году, Тарэга, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст каталёнскага паходжаньня, абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Гішпаніі.

Жаан пачынаў займацца футболам у камандзе з роднага гораду, пасьля працягнуў навучаньне ў футбольнай школе барсэлёнскага клюбу «Эспанёл». У сэзоне 1997—1998 гадоў гуляў за дублюючы склад гэтага клюбу, а ўжо ў наступным сэзоне дэбютаваў у складзе ягонай асноўнай каманды ў Ля Лізе, элітным дывізіёне гішпанскага першынства. Адыграўшы адзін сэзон у аснове «Эспанёлу», перайшоў у мадрыдзкі «Атлетыка», у якім правёў таксама толькі адзін сезон.

Сэзон 2000—2001 гадоў стаў ужо ў новым клюбе — «Дэпартыва», у якім правёў наступныя сем гадоў сваёй футбольнай кар’еры. Паступова стаў асноўным левым абаронцам клюбу, у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны ў сэзоне 2001—2002 гадоў і ўладальнікам Супэркубка Гішпаніі ў 2000 і 2002 гадох.

Улетку 2007 году ў якасьці вольнага агента перайшоў у «Вільярэал», заключыўшы з клюбам трохгадовы кантракт. Прыход дасьведчанага абаронцы разглядаўся кіраўніцтвам клюбу як узмацненьне складу перад выступамі ў Кубку УЭФА[3]. Гулец адразу ж атрымаў сталае месца ў асноўным складзе й доўгі час заставаўся асноўным левым абаронцам каманды.

У ліпені 2011 году 33-гадовы абаронца заключыў двухгадовы кантракт з партугальскім клюбам «Бэнфіка». 27 ліпеня 2012 году Капдэвіля дамовіўся аб вяртаньні ў свой першы прафэсійны клюб «Эспанёл»[4].

Капдэвіля дэбютаваў у зборнай Гішпаніі 16 кастрычніка 2002 году ў гульні супраць зборнай Парагваю, матч скончыўся зь лікам 0:0. Ён забіў свой ​​першы гол у адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2008 году супраць зборнай Швэцыі 17 лістапада 2007 году, калі Гішпанія перамагла зь лікам 3:0. 6 лютага 2008 году ў Малязе, Капдэвіля забіў пераможны гол у таварыскай гульні супраць зборнай Францыі, якая скончылася зь лікам 1:0. У складзе зборнай на чэмпіянаце Эўропы 2008 году Жаан гуляў ва ўсіх матчах, акрамя аднаго. Падчас турніру ён зарэкамендаваў сябе як гулец асновы.

«Дэпартыва»:

«Бэнфіка»:

«Санта-Калёма»:

Гішпанія:

  1. Joan Capdevila // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Joan Capdevila Méndez // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Капдэвіля пераходзе ў «Вільярэал». uefa.com
  4. Capdevila, quart fitxatge. Espanyol

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]