Хуанфран Торэс
Торэс Хуанфран | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 студзеня 1985 (34 гады) Крэвільент, Гішпанія | |
Рост | 181 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Атлетыка Мадрыд | |
Нумар | 20 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2005 2004—2006 2005—2006 2006—2011 2011— |
Рэал-2 Мадрыд Рэал Мадрыд → Эспанёл Асасуна Атлетыка |
56 (7) 6 (0) 30 (1) 148 (12) 196 (3) |
Зборныя | ||
2012— | Гішпанія | 22 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Хуан Франсыска «Хуанфран» Торэс Бэлен (па-гішпанску: Juan Francisco «Juanfran» Torres Belén; нарадзіўся 9 студзеня 1985 году, Крэвільент, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, абаронца клюбу «Атлетыка» й зборнай Гішпаніі. Гуляе, у асноўным, на пазыцыі правага абаронцы.
Зьмест
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Рэал» Мадрыд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хуанфран зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі мадрыдзкага «Рэалу», дэбютаваўшы ў складзе клюбу 24 студзеня 2004 году. У той дзень гулец правёў на пляцоўцы 15 хвілінаў у пераможным матчы супраць «Вільярэалу», пасьля чаго выступаў, у аноўным, у другой камандзе клюбу. Сэзон 2005—2006 гадоў правёў у арэндзе ў клюбе «Эспанёл», дзе атрымаў вопыт рэгулярных выступаў у Ля Лізе й заваяваў свой першы буйны трафэй, стаўшы уладальнікам Кубка Гішпаніі.
«Асасуна»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасьля сканчэньня тэрміну арэнды Хуанфран вярнуўся ў «Рэал», аднак адразу ж перайшоў да іншага прадстаўніка гішпанскага элітнага дывізіёна клюбу «Асасуна», заключыўшы зь ім паўнавартасны кантракт. Гуляючы ў складзе «Асасуны» выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды.
«Атлетыка»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
11 студзеня 2011 году Хуанфран падпісаў кантракт з клюбам «Атлетыка» Мадрыд да чэрвеня 2015 году.
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
26 траўня 2012 году таварыскім матчам супраць зборнай Сэрбіі дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Гішпаніі. Нягледзячы на практычную адсутнасьць вопыту выступаў у складзе першай зборнай Гішпаніі, быў уключаны ў ейную заяўкі для ўдзелу ў фінальнай частцы чэмпіянату Эўропы 2012 году.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Эспанёл»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2006
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2014
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2013
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2014
- Пераможца Лігі Эўропы: 2012
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2012
Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2012
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хуанфран Торэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Атлетыка»
- Профіль на BDFutbol
- Профіль на Futbolme
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk