Даліва (герб)
Даліва (па-польску: Doliwa) — прыватны шляхецкі герб.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У блакітным полі срэбны пас скошаны ўлева, на ім тры чырвоныя ружы. Клейнод: над прылбіцай з каронай паміж двума чорнымі трубамі вэртыкальна разьмешчаны тры ружы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палякі, даведаўшыся аб яцьвяжскіх намерах авалодаць замкам у Мазовіі, паслалі туды свае войскі. Знаходзіўшыяся непадалёк яцьвягі, паслалі аднаго з сваіх, каб той дазнаўся аб абстаноўцы ў фартэцыі. Рыцар Парайчык, што з гербу Порай, выпадкова сустрэў таго яцьвяга. Апошні зразумеў, што перад ім рыцар з замка, і стаў у яго прасіць дапамогі захапіць цьвердзь і запрасіў да свайго водзя. Рыцар умеў слова сваё выказаць і дамовіўся з водзем аб часу і месцы для ўзяцьця фартэцыі. Пры гэтым водзь выказаў сваю павагу да яго і абяцаў ўзнагародзіць. Дамовіўшыся аб пагадненьнях, крутымі сьцежкамі юнак сьпешна накіраваўся да польскага гетмана паведаць: дзе быў і што рабіў. Гетман, даведаўшыся аб такой справе, накіраваў свае войскі ў зазначанае месца і чакаць умоўленую гадзіну. Не ведаючы аб здрадзе, яцьвяжскія войскі падыйшлі да назначанага масца. У выніку бітвы шмат непрыяцеляў зьбегла ад нечаканасьці, іншыя паляглі на тым полі. У хвалу той перамогі кароль польскі узнагародзіў Парэйчыка не толькі маёмасьцю, але, таксама, дадаў да адной ружы, што на ягоным гербе была, яшчэ дзьве.
Герб вядомы з сярэдзіны XIV стагодзьдзя. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага распаўсюджваўся пасьля Гарадзельскай вуніі 1413 року.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4