Замастоцкі сельсавет (Віцебскі раён)
Замасто́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Замасточча.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны Чарніцкі сельсавет у складзе Віцебскага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 29 кастрычніка 1924 году сельсавет перайменаваны ў Замастоцкі.
15 лютага 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Багушэўскага раёну. 8 ліпеня 1931 году ў сувязі з частковым перафармаваньнем раён скасаваны, сельсавет перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Віцебскага гарадзкога савету. Па пастанове ЦВК і СНК БССР ад 12 лютага 1935 году раён адноўлены. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Віцебскага раёну.[1]
8 красавіка 2004 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены новастворанаму Шапечынскаму сельсавету[2].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 году — 55
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 С. 277
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 335, 336
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 76