Перайсьці да зьместу

Рудакоўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рудако́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Рудакі.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Віцебскага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 15 лютага 1931 году раён скасаваны, сельсавет перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Віцебскага гарадзкога савету. 27 ліпеня 1937 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Віцебскага раёну.