Міхалёўскі сельсавет (Віцебскі раён)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Міхалёўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Міхалі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1924 годзе Шалыгінскі сельсавет перайменаваны ў Міхалёўскі Лосьвідзкага раёну Віцебскай акругі. 29 кастрычніка 1924 году раён перайменаваны ў Кузьняцоўскі. 26 сакавіка 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Віцебскага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 15 лютага 1931 году раён скасаваны, сельсавет перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Віцебскага гарадзкога савету. 27 ліпеня 1937 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Віцебскага раёну.
Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1 студзеня 1947 году — 12[1]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с.(рас.) С. 77
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 335
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 291, 393