Прачысьценская гара
Выгляд
Прачысьценская гара[1] (з XIX стагодзьдзя — Усьпенская гара) — гістарычная мясцовасьць Віцебску, на высокім левым беразе ракі Дзьвіны. З поўдня абмяжоўваецца ракой Віцьбай, з поўначы — Востра-Спаскай гарой (падзяляліся ярам, які цяпер незаўважны).
Назву атрымала ад царквы Прачыстай Багародзіцы, вядомай тут з XV стагодзьдзя.
У XIV—XVI стагодзьдзях Прачысьценская гара была часткай Завіцебнага пасада, пазьней — Узгорскага замка. У XVII стагодзьдзі на Прачысьценскай гары існаваў Багародзіцкі пасад, праходзіла вуліца Багародзіцкая.
У 1992 годзе на Прачысьценскай гары паставілі Крыж у імя Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ротько И., Соколовский Ю. Аднаўленне Свята-Успенскага сабора ў Віцебску // «Архитектура и строительство» №3 (227), 2012 г.