Рось
Рось лац. Roś | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Сельсавет: | Роскі |
Вышыня: | 124 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 4677 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
Паштовы індэкс: | 231912 |
СААТА: | 4208862906 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°17′0″ пн. ш. 24°24′0″ у. д. / 53.28333° пн. ш. 24.4° у. д.Каардынаты: 53°17′0″ пн. ш. 24°24′0″ у. д. / 53.28333° пн. ш. 24.4° у. д. |
± Рось | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://ross-photo.ru |
Рось — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Росі. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 4677 чалавек[1]. Знаходзіцца за 15 км ад Ваўкавыску, за 85 км ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Горадня. Чыгуначная станцыя на лініі Масты — Ваўкавыск.
Рось — мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Патоцкіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Рось утварыўся ад назвы ракі. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, гідронім Рось мае этнанімічнае паходжаньне ад асновы рос[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Рось ўпамінаецца ў ХVІ стагодзьдзі, калі яна ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. Першым уладальнікам быў ваявода наваградзкі Аляксандар Хадкевіч, пазьней — ягоны сын Рыгор.
У канцы XVI стагодзьдзя Рось атрымала статус мястэчка. Да 1617 году ёй валодаў Геранім Хадкевіч. Ягоны сын Ян Хадкевіч з жонкай Кацярынай з Сапегаў прадалі ў 1644 годзе мясьціну Яну Ракоўскаму, а нашчадкі апошняга ў 1644 годзе — Юрыю Каралю Глябовічу. Па іх сьмерці Рось паводле спадчыны жаночай лініяй перайшла да Агінскіх (у 1674 годзе), пазьней — уладаньне Крыстыны Сапега, Мікалая Браніцкага, Патоцкіх. На 1690 год тут было 25 двароў, працавалі 2 карчмы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рось апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, пазьней Літоўскай губэрнях. З 1801 году мястэчка як цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету ўвайшло ў склад Гарадзенскай губэрні. На 1836 год тут было 43 двары, дзеялі касьцёл і царква. З пабудовай у 1886 годзе Баранавіцка-Беластоцкай чыгункі ў Росі адкрылася чыгуначная станцыя. У канцы XIX стагодзьдзя тут працавалі школа, 4 крамы, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны завод, вадзяны млын, ваўначоска.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рось занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рось абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 год Рось апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету.
У 1939 годзе Рось увайшла ў БССР, у Ваўкавыскі раён Беластоцкай вобласьці. 15 студзеня 1940 году статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 году Рось знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 30 красавіка 1958 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу[4].
-
Старая царква, каля 1900 г.
-
Рынак. Касьцёл, да 1939 г.
-
Палац, 1907 г.
-
Палац, да 1915 г.
-
Палац, 1919—36 гг.
-
Палац, да 1939 г.
-
Афіцына, да 1939 г.
-
Чыгуначная станцыя, 1937 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 265 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 179, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 80[5]; 1836 год — 573 чал.; 1878 год — 794 чал. (380 муж. і 414 жан.), у тым ліку 434 юдэі[6].
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 7,3 тыс. чал.[7]; 2000 год — 6,6 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 7 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.[9]; 2008 год — 6,1 тыс. чал.; 2009 год — 5391 чал.[10]; 1 студзеня 2010 году — 5,4 тыс. чал.; 2016 год — 4705 чал.[11]; 2017 год — 4711 чал.[12]; 2018 год — 4677 чал.[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Росі працуюць сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
17 верасьня вуліца | Глухая вуліца |
Карла Марква вуліца | Гарадзенская вуліца |
Савецкая вуліца | Агародніцкая вуліца |
Шавякова вуліца | Маёнткавая вуліца Палацавая вуліца |
Чырвонаармейская вуліца | Могілкавая вуліца |
Энгельса вуліца | Графская вуліца[13] |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гаспадарчы двор Патоцкіх (XIX ст.)
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Капліца Сьвятога Стэфана (1903)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1801)
- Могілкі: вайсковыя часоў 1-й сусьветнай вайны; юдэйскія
- Сынагога (ХІХ ст.)
- Царква Сьвятой Тройцы (1909; мураўёўка)
- Шахты здабычы крамяню
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзібна-паркавы комплекс Патоцкіх (XVIII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл з боку апсыды
-
Касьцёл. Званіца
-
Касьцёл. Алтар
-
Сядзіба. Дом садоўніка
-
Сядзіба. Стайні
-
Сядзіба. Брама
-
Млын
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пётар Матус (нар. 1953) — матэматык
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 226.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 122.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 747.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 121.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 410.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Петрушкевич Д., Свяцкий Е. Иллюстрированная летопись посёлка Россь. — Волковысская РЦБС. С. 27—28.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|