Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятой Тройцы (Рось)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
КраінаБеларусь
ВёскаРось
Каардынаты53°17′00,60″ пн. ш. 24°24′18,66″ з. д.HGЯO
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Росі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Праект царквы, 1901 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Росі збудавалі ў 1908 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду

За савецкім часам царква не зачынялася.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з квадратнага ў пляне асноўнага аб’ёма, да якога далучаюцца 3-гранная апсыда з рызьніцамі і 2-ярусная вежа-званіца, першы ярус якой — чацьвярык, другі — васьмігранны, завершаны шатром з купалам-цыбулінай. Асноўны аб’ём вылучаецца 8-гранным сьветлавым барабанам таксама з купалам-цыбулінай. Яшчэ адзін невялікі купал-цыбуліна месьціцца над апсыдай. Галоўны ўваход у цэнтры фасада вылучаецца кілепадобным франтонам на паўкалёнках. З бакоў асноўнага аб’ёму — два бакавыя ўваходы з масіўнымі слупамі і кілепадобнай навісьсю.

Усярэдзіне асноўны аб’ём мае драўлянае васьміграннае шатровае пакрыцьцё з адтулінай у цэнтры. Прытвор і апсыда маюць мураваныя цыліндрычныя скляпеньні. Іканастас драўляны, дэкаруецца паўкалёнкамі і накладной разьбой[1].

  1. Афіцыйны адрас — завулак Больнічны, 15А
  1. Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 417.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]