Данілаўцы
Выгляд
| Данілаўцы, трансьліт. Danilaŭcy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Ваўкавыскі |
| Сельсавет | Роскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°19′47″ пн. ш. 24°25′27″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 136 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1512 |
| Паштовы індэкс | 231913 |
| Нумарны знак | 4 |
| Данілаўцы на мапе Беларусі ± Данілаўцы | |
Дані́лаўцы[2] — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавету.
У вёсцы знаходзіцца прыпыначны пункт Данілаўцы на чыгуначнай лініі Масты-Ваўкавыск-Цэнтральны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядомая з XVIII стагодзьдзя. У 1737 годзе ў складзе Воўпаўскага староства, мела 42 валокі. У 1796 годзе фальварак і вёска ў складзе Воўпаўскага староства, належала графу Плятэру. У 1836 годзе дзяржаўная вёска, 20 двароў, 277 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2004 год — 97 двароў, 190 жыхароў
- 2009 год — 136 чалавек[1]
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Селішча, раньняе Сярэднявечча (XI—XII ст.). На захад ад вёскі, на беразе р.Рось. Плошча 1,2 га. Абсьледавалі ў 1958 годзе Фрыда Гурэвіч, у 1973 годзе Яраслаў Зьвяруга. Знойдзены фрагмэнты ганчарнай керамікі, жалезныя тыглі. Матэрыялы абсьледаваньня селішча знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
- Курганны могільнік, раньняе Сярэднявечча (XI—XIII ст.). За 0,7 км на паўднёвы ўсход ад в. Данілаўцы. Адкрыла і дасьледавала ў 1958 годзе Фрыда Гурэвіч, абсьледаваў у 1973 г. Яраслаў Зьвяруга. Тры курганы, вышыня 0,6 м, дыямэтры да 12 м.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 124