Боблава
Выгляд
| Боблава, трансьліт. Boblava | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Ваўкавыскі |
| Сельсавет | Роскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°17′30″ пн. ш. 24°18′55″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 51 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1512 |
| Нумарны знак | 4 |
| Боблава на мапе Беларусі ± Боблава | |
Бо́блава[2] — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядомая з 1569 году ў складзе маёнтку Рось. У 1796 годзе належала Яну Патоцкаму, існаваў фальварак Боблава. У 1836 годзе прыватная вёска, 23 двары, 176 жыхароў. У 1940—1954 гадах цэнтар Боблаўскага сельсавету. З 1954 году да 1961 году ў складзе Дзятлавіцкага сельсавету.
2 сьнежня 1961 году перададзеная з скасаванага Дзятлавіцкага сельсавету ў склад Воўпаўскага сельсавету[3]. 27 траўня 1965 году далучаная да Роскага пасялковага савету. 18 кастрычніка 2013 году пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2004 год — 38 двароў, 74 жыхары
- 2009 год — 51 чалавек[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 124
- ↑ Рашэнне выканкама Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261(недаступная спасылка) (рас.)