Грынявічы Малыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Грыневічы Малыя»)
Грынявічы Малыя
польск. Hryniewicze Małe
Першыя згадкі: 1528
Мясцовая назва: Małyje Hrynevičy
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва: 103 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°13′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.21667° у. д. / 52.85; 23.21667Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°13′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.21667° у. д. / 52.85; 23.21667
Грынявічы Малыя на мапе Польшчы
Грынявічы Малыя
Грынявічы Малыя
Грынявічы Малыя

Грыняві́чы Малы́я (па-польску: Hryniewicze Małe, па-падляску: Małýje Hrynevíčy[1]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Побач зь вёскай працякае рака Арлянка.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская. Невялікая колькасьць жыхароў Малых Грыневічаў этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (Усьпенскі прыход ў Бельску).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малыя Грынявічы разам з суседнімі Вялікімі Грынявічамі былі праўдападобна засаваныя ўжо ў 15 ст., так як з 1528 годам датуецца зьвестка пра больш як 20 рыцараў з гэтых вёсак. Паводле дакумэнтаў зь першай паловы 16 ст. Грыневічы былі заселяныя баярамі праваслаўнага веравызнаньня. Баяры хутка палянізаваліся і ў 17 ст. амаль усе носілі ўжо польскія імёны і былі вернікамі каталікага касьцёлу ў Бельску. Праўдападобна яшчэ ў 16 ст. грынявіцкія шляхціцы прынялі герб Пжэгіня(pl) ды прозьвішча Грынявіцкі. З 17 ст. Грынявіцкія набываюць значэньня ў бельскай зямлі, але таксама разьяжджаюцца па ўсёй Рэчы Паспалітай (вядомыя іхнія маёнткі ў Вялікай Польшчы і ва Ўкраіне). У другай палове 17 ст. наступіў падзел на Вялікія і Малыя Грынявічы, пры чым апошнія зьяўляліся болей шляхоцкім пасёлкам, чым вёскай[3]. У міжваенны пэрыяд Грынявічы Малыя прыналежалі да гміны Вышкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 158 жыхароў (155 каталікоў ды 3 правасалаўныя, акрамя 1 жыхара ўсе запісаныя былі палякамі)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Дзяніскі былі да гміны Бельск-Падляскі. У 1946 годзе жыхары вёскі пабудавалі невялікую капліцу ў падзяку за ацаленьне вёскі ад пажараў вайны. Новая Сьвятадухаўская капліца была пабудаваная ў 1997—2000 гадах[3].

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pudlaśki nazvy. Małyje Hrynevičy svoja.org Праверана 15 красавіка 2015 г.
  2. ^ Парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 15 красавіка 2015 г.
  3. ^ а б Грынявічы Малыя (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 15 красавіка 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 30 (пол.) Праверана 15 красавіка 2015 г.