Нью-Гэмпшыр
| Нью-Гэмпшыр | |||||
| |||||
| | |||||
| Мянушка | «Гранітны штат» | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Сталіца | Канкорд | ||||
| Найбуйнейшы горад | Манчэстэр | ||||
| Плошча | |||||
| 46-я па ЗША | |||||
| - агулам | 24 217 км² | ||||
| - % вады | 4,1 | ||||
| - шырата | 42°40' пн. ш. па 45°18' пн. ш. | ||||
| - даўгата | 70°37' з. д. па 72°37' з. д. | ||||
| Насельніцтва | |||||
| 42-е па ЗША | |||||
| - агулам | 1,323 млн | ||||
| - шчыльнасьць | 56,8/км² | ||||
| Дата заснаваньня | 21 чэрвеня 1788 (9-ы) | ||||
| Губэрнатар | Мэгі Гасан | ||||
| Часавы пас | Ціхаакіянскі час: UTC-5/-4 | ||||
Нью-Гэмпшыр (па-ангельску: New Hampshire) — невялікі штат на паўночным усходзе ЗША. Насельніцтва — 1,323 млн (2013). Неафіцыйная назва — «Гранітны штат». Сталіца — горад Канкорд, найбуйнейшы горад — Манчэстэр.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нью-Гэмпшыр уваходзіць у рэгіён Новая Ангельшчына. На поўначы ён мяжуе з канадзкай правінцыяй Квэбэк, на ўсходзе — са штатам Мэн і Атлянтычным акіянам, на поўдні — з Масачусэтсам, на захадзе — з Вэрмонтам. Плошча Нью-Гэмпшыру — 24 239 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Правінцыя Нью-Гэмпшыр была заснаваная ў 1623 годзе брытанскім капітанам Джонам Мэйсанам. Падчас Вайны за незалежнасьць Нью-Гэмпшыр стаў адной з трынаццаці калёніяў, якія паўсталі супраць брытанскага панаваньня, і першым штатам, які абвесьціў сваю незалежнасьць. Сталіца штату, Канкорд, у ранейшы час была вядомая як Рамфорд і Пэнакук.
Урад і заканадаўства
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Факты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нью-Гэмпшыр адзіны штат у ЗША, у якім заканадаўча дазволена не карыстацца рамянямі бясьпекі ў аўтамабілях (з 16 гадоў).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Нью-Гэмпшыр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Official State Website (анг.)
- New Hampshire Historical Society (анг.)
- The New Hampshire Almanac (анг.)
- New Hampshire Grand North (анг.)