Ўолт Ўітмэн
Ўолт Ўітмэн | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 31 траўня 1819[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11] West Hills[d], Сафалк[d], Нью-Ёрк, ЗША[12] |
Памёр | 26 сакавіка 1892[1][2][3][4][5][6][7][8][10][11] (72 гады) Кадмэн, Нью-Джэрзі, ЗША[13] |
Пахаваны | Гарлейскія могілкі (Кэмдэн) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мэдсястра, паэт, навэліст, журналіст, эсэіст, пісьменьнік і рэдактар |
Гады творчасьці | 1842 — цяпер |
Мова | ангельская мова[1] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Ўолт Ўітмэн (па-ангельску: Walt Whitman; 31 траўня 1819, Ўэст-Гілс, Нью-Ёрк, ЗША — 26 сакавіка 1892, Камдэн, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі паэт, эсэіст і журналіст.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў беднай сям’і фэрмераў Ўолтэра і Луізы ван Вэльсар Ўітмэн. Ён быў другім дзіцем зь дзевяці. Калі Ўолтэру было чатыры, сям’я перабралася ў Бруклін. Сваё дзяцінства Ўітмэн успамінаў як неспакойны і няшчасны час, прычынай якога былі эканамічныя цяжкасьці, зь якімі сутыкнулася яго сям’я. З 1825 па 1830 гг. Ўітмэн навучаўся ў бруклінскай школе, але празь нястачу грошай у адзінаццацігадовым веку мусіў скончыць сваё навучаньне і пайсьці працаваць. За ўсё жыцьцё паэт зьмяніў мноства прафэсій: пасланец, наборшчык-укладчык, настаўнік, журналіст, рэдактар у газэце.
Першыя вершы паэта былі надрукаваныя ў 1850 г. Аднак раньнія творы былі толькі прадвесьнікамі нараджэньня арыгінальнага паэтычнага стылю, які найбольш яскрава праявіўся ў ягоным зборніку «Лісьце травы». Кніга выйшла ў Нью-Ёрку ў 1855 годзе. Пазьней усё сваё жыцьцё аўтар падзяляў на два этапы — да выхаду зборніка і пасьля.
У «Лісьці травы» Ўітмэн выявіў сябе як рэфарматар амэрыканскай паэзіі, як пачынальнік «вольнага вершу» — вэрлібру. Асноўныя тэмы гэтай кнігі, якую ўсё сваё жыцьцё аўтар перапісваў і дапаўняў (апошняе яе выданьне выйшла ў 1891 г.): праблемы прыроды і цывілізацыі, адзінства ўсяго жывога і нежывога на зямлі, салідарнасьць краінаў і народаў, дэмакратычнае разьвіцьцё грамадзтва і асобы ды іншыя. Яго сучасьнікамі кніга спачатку была ўспрынятая досыць неадназначна, у многім праз усхваленьне чалавечай цялесьнасьці і сэксуальнасьці.
Падчас грамадзянскай вайны 1861—1865 гг. Ўолт Ўітмэн працаваў санітарам у салдацкіх шпіталях. Падзеям вайны прысьвечаны паэтычны цыкл «Барабанны бой», а таксама некаторыя вершы.
Празь ня вылечаную да канца хваробу, якой паэт заразіўся, працуючы ў шпіталі, у 1873 годзе яго разьбіў паралюш, ад якога ён так і не акрыяў. Аднак да канца жыцьця Ўітмэн працягваў пісаць творы, напоўненыя аптымізмам і ўпэўненасьцю.
Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На беларускую мову вершы У. Ўітмэна перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цьвірка, Ю. Цімафеева, А. Мардвілка, А. Мусорын.
- Лісце травы: (частка вершаў і ўрыўкі паэм з аднайменнай кнігі) / Пер. з англ. Я. Сіпакова. — Мн.: Мастац.літ., 1978.
- Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г. Лангфэла. Лісце травы: Вершы / У. Уітмен. Пер. з англ. А. Куляшова, Я. Сіпакова; Прадм. М. Тычыны. — Мн.: Мас.літ., 1994. — 303 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9
- Выбраная паэзія / Ўолт Ўітмэн. Пер. з англ. Ю. Цімафеевай. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 92 с. — («Паэты планеты»).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Internet Broadway Database — 2000.
- ^ а б International Music Score Library Project — 2006.
- ^ а б Discogs — 2000.
- ^ а б Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Vegetti Catalog of Fantastic Literature
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б GeneaStar
- ^ https://www.waltwhitman.org/about/about-wwba/
- ^ Уитмен Уолт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уолт Уітмен на сайце ПрайдзіСвет
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |