Гарыет Бічэр-Стоў
Гарыет Бічэр-Стоў | |
Harriet Beecher Stowe | |
![]() Гравюра, зробленая пры жыцьці пісьменьніцы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Гарыет Элізабэт Бічэр |
Нарадзілася | 14 чэрвеня 1811[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14] Лічфілд, Канэктыкут |
Памерла | 1 ліпеня 1896[1][2][3][4][5][7][8][9][10][11][12][13] (85 гадоў) Гэтфард, Канэктыкут |
Бацькі | Ліман Бічэр[15][16][17][18] Раксана Фут Бічэр |
Сужэнец | Кэлвін Эліс Стоў |
Дзеці | Charles Edward Stowe[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Жанр | раман і паданьне |
Мова | амэрыканскі варыянт ангельскай мовы і ангельская мова[1] |
Значныя творы | «Хаціна дзядзькі Тома» |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
http://www.harrietbeecherstowe.org |
Га́рыет Элі́забэт Бі́чэр-Стоў (па-ангельску: Harriet Elizabeth Beecher Stowe; 14 чэрвеня 1811, Лічфілд, Канэктыкут, ЗША — 1 ліпеня 1896, Гэтфард, Канэктыкут, ЗША) — амэрыканская пісьменьніца, аўтар раману «Хаціна дзядзькі Тома».
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гарыет Элізабэт нарадзілася ў сям’і вядомага багаслова і прапаведніка Лімана Бічэра. Малодшы брат Генры Ўорд Бічэр таксама стаў прапаведнікам. Выхоўвалася ў пурытанскай традыцыі і непрыняцьці рабства. Доўгі час будучая пісьменьніца была настаўніцай у заснаванай ейнай сястрой школе для дзяўчынак. У 1836 годзе выйшла замуж за Кельвіна Эліса Стоў, прафэсара багаслоўя ў Андавэры (Масачусэтс).
У сваіх літаратурных творах яна выступіла гарачай заступніцай жаночае адукацыі і зьнішчэньня рабаўладаньня. Самы вядомы раман Гарыет Бічэр-Стоў — «Хаціна дзядзькі Тома» (1852) — у першы ж год разышоўся ў Амэрыцы накладам 350 000, а агулам у 600 000 асобнікаў, вытрымаў 35 выданьняў у Ангельшчыне і быў перакладзены на 20 моваў. У адказ на праклёны і абвінавачаньні, якія пасыпаліся на Бічэр-Стоў за гэтую казань вызваленьня неграў з боку рабаўладальнікаў і іхніх паплечнікаў, яна выдала «Ключ» («Key to uncle Tom’s Cabin»), у якім яскрава засьведчыла, што сюжэт для раману ўзяты ёю наўпрост з жыцьця, часта нават да мізэрных падрабзянасьцяў.
Пісала таксама вершы, пераважна на рэлігійныя тэмы. У 1869 годзе надрукавала ў адным амэрыканскім часопісе артыкул «Сапраўдная гісторыя жыцьця жонкі Байрана», у якім узьвяла на вялікага паэта абвінавачаньне ў пералюбным сужыцьці са зводнай сястрой. Артыкул выклікаў усеагульнае абурэньне ў Амэрыцы і Эўропе, і хоць Бічэр-Стоў намагалася апраўдацца і пацьвердзіць абвінавачаньне новымі фактамі ў кнізе «Lady Byron vindicated» (Бостан, 1869), аднак ёй ніхто не паверыў, і ўся гэтая гісторыя можа быць патлумачаная толькі пурытанскай нецярплівасьцю асяродзьдзя, у якім Бічэр-Стоў жыла з часу свайго замужжа.
Хата ў Брансўіку (штат Мэн), дзе была напісаная «Хаціна дзядзькі Тома», знаходзіцца ў сьпісе найістотнейшых славутасьцяў ЗША.
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Нарыс з новаангельскага жыцьця» / анг. A New England Sketch (1834)
- «Мэйфлаўэр, або Нарысы нораваў і характараў нашчадкаў пілігрымаў» / анг. The Mayflower; or, Sketches of Scenes and Characters Among the Descendants of Pilgrims (1843, 21 вып., Бостан, 1882)
- «Хаціна дзядзькі Тома» / анг. Uncle Tom's Cabin (1852)
- «Ключ да „Хаціны дзядзькі Тома“»(en) (1853)
- Sunny memories of foreign lands (Бостан, 1854, 2 т.)
- «Дрэд, гісторыя пра Вялікае злавеснае балота»(en) (Бостан, 1856)
- «Сьвятарова каханка»(en) (Бостан, 1859)
- «Пэрліна вострава Ор» / анг. The Pearl of Orr's Island (1862)
- «Людзі нашых дзён» / анг. Men of Our Times (1868)
- «Жыхары Старога места»(en) (1869)
- Little Pussy Willow (1870)
- «Апраўданьне лэдзі Байран» / анг. Lady Byron Vindicated (1870)
- «Мая жонка і я» / анг. My Wife and I (Бостан, 1871)
- «Бела-ружовая тыранія» / анг. Pink and White Tyranny (Бостан, 1871)
- «Олдтаўнскія аповеды ля каміну, распаведзеныя Сэмам Лоўсанам» / анг. Sam Lawson's Oldtown Fireside Stories (Бостан, 1872)
- Palmetto leaves (Бостан, 1873)
- «Мы і суседзі» / анг. We and Our Neighbors (1875)
- Footsteps of the master (Бостан, 1876)
- Poganuc People (1878)
- A dog’s mission (Бостан, 1881)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Internet Broadway Database — 2000.
- ^ а б International Music Score Library Project — 2006.
- ^ http://web.archive.org/web/20170323042012/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/harriet-beecherstowe
- ^ а б Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ а б filmportal.de — 2005.
- ^ а б FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах
- ^ а б BD Gest'
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б GeneaStar
- ^ Babelio — 2007.
- ^ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1036.
- ^ Бичер-Стоу, Гарриэт // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IV. — С. 19.
- ^ Beecher, Lyman // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 3. — P. 640.
- ^ Stowe, Harriet Elizabeth Beecher // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гарыет Бічэр-Стоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Цэнтар Гарыет Бічэр-Стоў(анг.)
- Жыцьцяпіс(анг.)