Кайзэрсьляўтэрн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кайзэрсьляўтэрн
Logo 1 FC Kaiserslautern.svg
Поўная назва 1. Fußball-Club Kaiserslautern e.V.
Заснаваны 2 чэрвеня 1900
Горад Кайзэрсьляўтэрн, Нямеччына
Стадыён Фрыц-Вальтэр-Штадыён
Умяшчальнасьць: 49 780
Галоўны трэнэр Норбэрт Маер
Чэмпіянат Бундэсьліга 2
 · 2016—2017 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Кайзэрсьляўтэрн» (па-нямецку: 1. FC Kaiserslautern) — нямецкі футбольны клюб з гораду Кайзэрсьляўтэрн, які месьціцца ў зямлі Райнлянд-Пфальц на захадзе Нямеччыны. Заснаваны ў 1900 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Нямеччыны (1951, 1953, 1991, 1998), уладальнік Кубка Нямеччыны (1990, 1996) і Супэркубка Нямеччыны (1991). Клюб быў заснаваны 2 чэрвеня 1900 году шляхам зьліцьця футбольных камандаў «Germania 1896» і «FG Kaiserslautern», у тыя часы называўся «FC 1900». У 1909 годзе клюб, у сваю чаргу, быў аб’яднаны з клюбамі «FC Palatia» (заснаваным ў 1901 годзе) і «FC Bavaria» (заснаваным у 1902 годзе), у выніку гэтага працэсу клюб атрымаў назву «FV 1900 Kaiserslautern». У 1929 годзе адбылося чарговае зьліцьцё клюбаў — на гэты раз з футбольным клюбам «SV Phönix», пасьля чаго клюб атрымаў назву «FV Phönix-Kaiserslautern». Канчатковая назва была прысвоена клюбу ў 1932 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Два папярэдніка сучаснага клюбу, клюбы «Bavaria» і «FC 1900», былі ўдзельнікамі Заходняй Крайс-Лігі, першага дывізіёну нямецкага футболу першай чвэрці XX стагодзьдзя, заснаванай у 1908 годзе. З 1909 году новы «FV Kaiserslautern» пасьпяхова выступаў у гэтай лізе, займаючы другія месцы ў 1910 і 1912 гадох. Каманда заняла першае месца ў Саарскай Крайсьлізе (ням. Kreisliga Saar) у 1919 годзе, першае месца ў Пфальцкай Крайсьлізе (ням. Kreisliga Pfalz) у 1920 годзе, і ў Бэцырксьлізе Райн-Саару (ням. Bezirksliga Rhein-Saar) у 1931 годзе, і правяла канец 1930-х гадоў сьлізгаючы ўверх і ўніз па табліцы паміж Бэцырксьлігай і вышэйшай Гаўлігай Паўднёвага Захаду (ням. Gauliga Südwest), адным з шаснаццаці найвышэйшых дывізіёнаў, якія існавалі ў пэрыяд рэарганізацыі нямецкага футболу, праведзенай нацыскімі ўладамі.

Выступ клюбу быў невыбітным у гады, якія папярэднічалі Другой сусьветнай вайне, але значна палепшыўся пасьля 1939 году. «Чырвоныя чэрці» заваявалі тытул пераможцы Гаўлігі Паўднёвага Захаду штафэля Саар-Пфальц (ням. Gauliga Südwest/Staffel Saarpfalz), але прайгралі агульны тытул пераможцам штафэля Майн-Гэсэн (ням. Staffel Mainhessen), клюбу «Кікерс» з Офэнбаху. У сэзоне 1941—1942 гадоў Гаўліга Паўднёвага Захаду была аб’яднаная з Гаўлігай Гэсэн-Насаў (ням. Gauliga Hessen-Nassau) і Гаўлігай Вэстмарку (ням. Gauliga Westmark), і «Кайзэрсьляўтэрн» у той сэзон заваяваў тытул пераможцаў Вэстмарку, упершыню працягваючы гуляць у нацыянальных фінальных раўндах. Клюб пацярпеў сур’ёзную паразу зь лікам 3:9 ад будучага чэмпіёна той сэрыі плэй-оф, «Шальке-04», асноўнай пануючай сіле ў нямецкім футболе таго часу.

Выступ каманды зь цягам часу стаў менш пасьпяховым, і ў сэзоне 1944 году каманда скончыла барацьбу на апошнім месцы ў сваёй групе. Наступны, 1945 год, адзначыўся поўным каляпсам футболу й спорту наогул у краіне, разьбітай ударамі сілаў арміі СССР і хаўрусьнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі.

Пасьляваенны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля вайны паўднёва-заходні рэгіён Нямеччыны быў часткай акупацыйнай зоны войскаў хаўрусьнікаў, якая кіраваліся Францыяй. Каманды былі арганізаваны ў паўночны й паўднёвы дывізіёны для таго, каб вызначыць, якія каманды ўвойдуць у склад новай Обэрлігі. Францускае камандаваньне вельмі павольна перадавала ў рукі мясцовага насельніцтва кіраваньне новаўтварэньнямі, таму каманды з гэтых рэгіёнаў значна даўжэй не ўваходзілі ў зноўку заснаваную агульнанацыянальную лігу. «Кайзэрсьляўтэрн» працягнуў гуляць у Обэрлізе Паўднёвага Захаду ў 1945 годзе, і скончыў сэзон, усяго на адзін пункт адстаўшы ад «Саарбрукену». Каманда зь лёгкасьцю перамагла ў Групе Поўнач у 1947 годзе, шмат у чым, дзякуючы гульні Фрыца Вальтэра й ягонага брата Ітмара Вальтэра. Гэты дуэт забіў на дваіх 46 галоў — больш, чым любая іншая каманда ў цэлым.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 3 лютага 2015 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Тобіяс Зыпэль 1988
3 Сьцяг Нямеччыны Аб Тым Гойбах 1988
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Вілі Орбан 1992
5 Сьцяг Турэччыны ПА Керэм Дэмірбай (ар. Гамбург) 1993
6 Сьцяг Фінляндыі ПА Аляксандар Рынг 1991
7 Сьцяг Нямеччыны Аб Міхаэль Шульцэ 1962
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Сымон Цолер (ар. Кёльн) 1991
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Філіп Гофман 1993
11 Сьцяг Нарвэгіі ПА Рубэн Енсэн 1988
13 Сьцяг Нямеччыны Аб Флёрыян Рыдэль 1990
14 Сьцяг Нямеччыны Нап Сэбастыян Якаб 1993
16 Сьцяг Альжыру ПА Карым Матмур 1985
17 Сьцяг Нямеччыны Аб Андрэ Фамічаў 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Нямеччыны ПА Эрык Томі (ар. Аўгсбург) 1994
19 Сьцяг Нямеччыны ПА Марсэль Гаўс 1989
20 Сьцяг Аўстрыі ПА Кевін Штэгер (ар. Штутгарт) 1993
22 Сьцяг Нямеччыны Бр Юліян Палерсбэк 1994
23 Сьцяг Польшчы ПА Матэўш Кліх 1990
28 Сьцяг Нямеччыны ПА Амін Юнэс (ар. Барусія М) 1993
31 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыс Лёвэ 1989
32 Сьцяг Нямеччыны Бр Марыюс Мюлер 1993
33 Сьцяг Нямеччыны Аб Дамінік Гайнц 1993
36 Сьцяг Ганы ПА Манфрэд Асэі 1995
37 Сьцяг Нямеччыны ПА Маркус Карль 1986
38 Сьцяг Нямеччыны Аб Міхаэль Шындэле 1994
39 Сьцяг Нямеччыны Аб Жан Цымэр 1993

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кайзэрсьляўтэрн (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў