Перайсьці да зьместу

Міхаэль Баляк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаэль Баляк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 верасьня 1976(1976-09-26)[1][2][3][…] (49 гадоў)
Рост 189 см
Вага 85 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1997 Кемніцэр[d] 18 (5)
1997—1998 Кайзэрсьляўтэрн II[d] 17 (8)
1997—1999 Кайзэрсьляўтэрн 46 (4)
1999—2002 Баер Левэркузэн 79 (27)
2002—2006 Баварыя 107 (44)
2006—2010 Чэлсі 105 (17)
2010—2012 Баер Левэркузэн 35 (2)
Зборныя
1996—1998 Нямеччына (да 21)[d] 19 (7)
1999—2010 Нямеччына 98 (42)
Спартовыя ўзнагароды
Футбол
Чэмпіянаты сьвету
Срэбра Карэя/Японія-2002
Бронза Нямеччына-2006
Кубкі Канфэдэрацыяў
Бронза Нямеччына-2005
Міхаэль Баляк у форме мюнхэнскай «Баварыі».

Міхаэ́ль Ба́ляк (па-нямецку: Michael Ballack; нар. 26 верасьня 1976 году, Гёрліц, былая НДР) — былы нямецкі футбаліст, паўабаронца й капітан зборнай Нямеччыны. Вядомы выступамі за клюбы «Баер», «Баварыю», «Чэлсі». Пасьля чэмпіянату сьвету 2006 году падпісаў трохгадовы кантракт зь лёнданскім «Чэлсі».

Характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Баляк вядомы як рознабаковы гулец з выдатнай фізычнай падрыхтоўкай. Ён аднолькава добра ўдзельнічае ў нападзеньні й абароне, можа гуляць на любой пазыцыі ў цэнтры поля. Абедзьве яго нагі — працоўныя, г. зн., ён аднолькава добра праводзіць удары й левай, і правай нагой. З 2004 году зьяўляецца капітанам нямецкай зборнай. Першы самавіты клюб у кар’еры — «Кайзэрсьляўтэн». Тагачасны трэнэр «чырвоных д’яблаў» Ота Рэхагель выкарыстаў маладога футбаліста ў ролі джокера, закрываючы ім праблемныя пазыцыі ў сярэдзіне поля. У адным матчы Міхаэль мог гуляць дыспэтчара, у наступным — пераўвасабляцца ў цьвёрдага апорніка. Іншы раз і зусім ссоўваўся на фланг. А ў сэзоне 2001/2002 гадоў ужо за «Баер» забіў 17 мячоў. Атрымаўшы вялікую волю дзеяньняў, Баляк прапанаваў уласнае амплюа зоркі-шматстаночніка.

Выступы за клюбы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Клюб Сэзон Ліга Кубак Кубак Лігі Эўракубкі Усяго
Гульняў Галоў Гульняў Галоў Гульняў Галоў Гульняў Галоў Гульняў Галоў
Чэлсі 06—07
Усяго
Баварыя
Мюнхэн
05—06 26 14 5 1 - - 6 1 37 16
04—05 27 13 4 3 - - 9 2 40 18
03—04 28 7 3 2 - - 8 0 39 9
02—03 26 10 5 4 - - 7 1 38 15
Усяго10744171030415357
Баер
Левэркузэн
01—02 29 17 4 0 - - 15 6 48 23
00—01 27 7 2 0 - - 5 1 34 8
99—00 23 3 0 0 - - 2 2 25 5
Усяго79276022910736
Кайзэрсьляўтэрн 98—99 30 4 2 0 - - 5 0 37 4
97—98 16 0 2 0 - - 0 0 18 0
Усяго4644050554
Разам за кар’еру 232 75 27 10 57 13 316 98

Выступы за зборную

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Каманда Год Таварыскія Афіцыйныя Усяго
Гульняў Галоў Гульняў Галоў Гульняў Галоў
Нямеччына 2006 4 2 5 0 9 2
2005 7 3 4 4 11 7
2004 10 7 3 1 13 8
2003 1 0 4 2 5 2
2002 3 1 8 5 11 6
2001 2 0 7 6 9 6
2000 5 0 4 0 9 0
1999 1 0 2 0 3 0
Усяго311333187031

Асабістае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Жыве ў грамадзянскім шлюбе са сваёй даўняй сяброўкай Сымонай Лямбэ, зь якой сумесна выхоўвае траіх дзяцей — Люіс (нарадзіўся 16 жніўня 2001), Эміліё (19 верасьня 2002) і Ёрдзі (17 сакавіка 2005).

  1. Michael Ballack — 2010.
  2. Michael Ballack // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  3. Michael Ballack // filmportal.de — 2005.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #130443948 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]